29 красавiка 2024, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАРГ знайшоў парушэнні ў 27 крамах з таннымі таварамі з Азіі

6
МАРГ знайшоў парушэнні ў 27 крамах з таннымі таварамі з Азіі

Беларускія ІП прадаўжаюць скардзіцца на крамы, якія ва ўсёй краіне адкрываюць выхадцы з Сярэдняй Азіі.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла 27 крам, якія гандлююць адзеннем з Сярэдняй Азіі, і заклікае грамадзян быць пільнымі пры куплі тавараў лёгкай прамысловасці нізкімі коштамі.

Супрацоўнікі МАРГ наведалі з праверкай крамы з танным адзеннем у васьмі беларускіх гарадах - Бабруйску, Гародні, Жодзіне, Кобрыне, Менску, Наваполацку, Полацку і Рэчыцы. Кантралёры знайшлі парушэнні заканадаўства аб гандлі ў кожным гандлёвым пункце, а ў некаторых крамах - паўторна.

Як паведамляецца на сайце МАРГ, грамадзяне павінны быць як мага больш уважлівымі пры куплі тавараў лёгкай прамысловасці нізкімі коштамі. Падчас праверкі ва ўсіх 27 крамах былі выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлі: да спажыўцоў не даводзілі поўную інфармацыю пра прадаўца, тавары, яго вытворцу; адсутнічалі дакументы аб ацэнцы адпаведнасці; прадаўцы не выконвалі патрабаванні тэхрэгламентаў Мытнага саюза.

У МАРГ прыйшлі да высновы, што ў такіх крамах «у продаж дапускаецца няякасная прадукцыя, якая нясе патэнцыйную пагрозу прычыненню шкоды жыццю і здароўю грамадзян». Пасля праверкі суб'екты гаспадарання атрымалі 53 рэкамендацыі аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Па фактах паўторна выяўленых парушэнняў разглядаецца пытанне аб пачатку адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да 13 вінаватых асоб.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках