29 красавiка 2024, панядзелак, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Стывен Болдуін стаў прафесарам Кіеўскага ўніверсітэта культуры

1
Актор Стывен Болдуін стаў прафесарам Кіеўскага ўніверсітэта культуры
ФОТА: POPLAVSKIY_MICHAIL/INSTAGRAM

Зорка Галівуду сустрэлася са студэнтамі ўкраінскай ВНУ.

Галівудскі актор Стывен Болдуін стаў прафесарам Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, паведамляе агенцтва "Укринформ".

21 верасня актор сустрэўся са студэнтамі ВНУ.

«Не стварайце фільмы пра ўжо даўно ўсім вядомыя ідэі. Але стварайце фільмы пра выдатных людзей, якія ствараюць гэтыя ідэі. Так шмат фільмаў здымаюць пра Другую сусветную вайну, але яны не разумеюць, што добрая гісторыя - гэта калі вы сустракаеце добрых людзей. Добрая гісторыя - гэта тая, што аб'ядноўвае ўсіх нас, якая аб'ядноўвае каштоўнасці і ідэі, якія тычацца ўсіх людзей, а не кагосьці ў прыватнасці. Таму памятайце пра гэта, стварайце фільмы пра вялікія, каштоўнасныя ідэі», - сказаў актор на сустрэчы.

Са слоў Болдуіна, у 2020 годзе ён мае намер зняць ва Украіне фільм, на кастынг якога запросіць студэнтаў універсітэта культуры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках