29 красавiка 2024, панядзелак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недазволены ў Горадні канцэрт «Лэдзі Панк» адбудзецца ў Беластоку

7
Недазволены ў Горадні канцэрт «Лэдзі Панк» адбудзецца ў Беластоку
ФОТА: NEWSPIX.PL

Сёння а 18-й гадзіне на беластоцкім Рынку Касцюшкі выступіць легенда польскай сцэны - каманда «Лэдзі Панк».

Канцэрт першапачаткова павінен быў прайсці ў Горадні ў час святкавання 30-й гадавіны Саюза палякаў у Беларусі. Аднак улады не дазволілі здзейсніць мерапрыемства, кажа «Радыё Рацыя» старшыня Саюза Анжаліка Борыс:

- Мы хацелі, каб гэты канцэрт адбыўся ў Горадні. Абсалютна не маючы ніякага палітычнага падтэксту. Група «Лэдзі Панк» у Горадні выступала 30 гадоў таму. Але высветлілася, што гэта немагчыма. Мы, вядома, былі гатовыя да таго, што канцэрт можа быць скасаваны.

Дапамогу ў арганізацыі канцэрта аказала самакіраванне Беластока і самакіраванне Падляшскага ваяводства. Канцэрт наведаюць больш за 500 беларускіх палякаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках