29 красавiка 2024, панядзелак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У многіх гарадах Беларусі былі пабітыя тэмпературныя рэкорды

У многіх гарадах Беларусі былі пабітыя тэмпературныя рэкорды

21 верасня ў Беларусі было незвычайна цёпла.

Тэмпературныя рэкорды 21 верасня былі пабітыя ў многіх гарадах Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Так, у Менску максімальная тэмпература склала 27 градусаў цяпла, раней рэкордам лічылася 25,7 градуса ў 1975 годзе. У Віцебску пабіты рэкорд 81-гадовай даўніны. Слупок тэрмометра падняўся да 26,9 градуса вышэй за нуль (у 1937-м - плюс 25,5).

Абнавіліся рэкорды таксама ў Горадні і Магілёве, дзе ўчора была зафіксавана тэмпература 26,4 і 27,3 градуса цяпла адпаведна.

Самая высокая тэмпература па краіне была адзначана на метэастанцыях ў Жыткавічах і Беразіно - плюс 28, тут таксама пабіты рэкорды.

Рэкорды па тэмпературы для 21 верасня абнавіліся ў Мазыры, Пінску, Пружанах, Бабруйску, Воршы і іншых гарадах. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на змену цяпла прыйдзе восеньскае надвор'е.

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. На панядзелак, 24 верасня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз дождж і парывісты вецер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках