19 красавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы вызвалілі хутар Вільны ў Луганскай вобласці

6
Украінскія вайскоўцы вызвалілі хутар Вільны ў Луганскай вобласці

Група разведчыкаў правяла вокамгненную і дзейсную аперацыю.

У Луганскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі хутар Вільны, які знаходзіўся пад кантролем прарасейскіх баевікоў, паведамляе ТСН.

Паводле звестак выдання, група ўкраінскіх выведнікаў правяла вокамгненную і дзейсную аперацыю - амаль тры дні збору разведвальнай інфармацыі і 30 хвілін баявых дзеянняў. Аперацыя прайшла без страт сярод украінскіх байцоў.

У выніку, як адзначаецца ў сюжэце, перадавая на паўночны ўсход ад Залатога стала яшчэ бліжэй да дзяржаўнай мяжы.

Паводле папярэдніх падлікаў, на хутары пражывае блізу 80 чалавек. У свой час баевікі выкарыстоўвалі мясцовых жыхароў у якасці жывога шчыта.

Нагадаем, 2 ліпеня стала вядома, што рота глыбіннай выведкі аднаго з падраздзяленняў са складу рэзерву Аб'яднаных сіл правяла аперацыю вызвалення і ўзяцця пад кантроль населенага пункта Залатое-4 Луганскай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках