20 красавiка 2024, Субота, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі кандыдат Зімін на выбарах у Хакасіі адмовіўся ад барацьбы

1
Крамлёўскі кандыдат Зімін на выбарах у Хакасіі адмовіўся ад барацьбы
ВІКТАР ЗІМІН

Другога туру не будзе.

У Хакасіі Віктар Зімін зняў сваю кандыдатуру з выбараў кіраўніка рэгіёну паводле стану здароўя, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на крыніцу ў выбаркаме. 9 верасня Зімін саступіў 30-гадоваму кандыдату ад КПРФ Валянціну Канавалаву, атрымаўшы толькі 32 працэнты галасоў супраць 45, паведамляе «Радио Свобода».

Другі тур выбараў у рэгіёне павінен быў адбыцца ў найбліжэйшую нядзелю, 23 верасня. Агенцтва адзначае, што, згодна з заканадаўствам, выбары адбудуцца праз два тыдні, калі з Канавалавым пагодзіцца спаборнічаць кандыдат, які заняў трэцяе месца ў першым туры, - Андрэй Філягін са «Справядлівай Расеі», які набраў 11 адсоткаў галасоў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі тэлеканалу RTVi ў адміністрацыі прэзідэнта: «Цяпер выбары пройдуць не раней, чым праз два тыдні».

У выпадку, калі Філягін адмовіцца, то Канавалаў будзе ўдзельнічаць у другім туры аднаасобна і для перамогі павінен будзе набраць 51% галасоў выбарцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках