29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскі экспэрт: У F-16 не было неабходнасці прыкрывацца расейскім Іл-20

Ізраільскі экспэрт: У F-16 не было неабходнасці прыкрывацца расейскім Іл-20

Расейскія самалёты занадта павольныя для гэтага.

Знішчальнікі F-16 Ізраіля тэхнічна не маглі схавацца за ціхаходным расейскім Іл-20, заявіў ізраільскі вайсковы экспэрт Андрэй Кожынаў.

«Па-першае, без усялякага прыкрыцця ізраільцяне за апошнія 18 месяцаў нанеслі па Сірыі звыш 200 удараў. Па-другое, тэхнічна F-16 не маглі схавацца за ціхаходнымі Іл-20. Іх хуткасць пры вугле атакі як мінімум утрая пераўзыходзіла хуткасць расейскага самалёта», - сказаў Кожынаў у інтэрв'ю «Коммерсанту».

Ён заўважыў шмат нестыковак пры параўнанні заяў расейскіх і ізраільскіх вайскоўцаў. Так, з ягоных слоў, расейцы казалі, што Іл-20 знік з радараў а 23.00, а ізраільцяне паведамлялі, што нанеслі дзве хвалі ўдараў па Латакіі а 22.00.

«Да моманту, калі спрацавалі сірыйскія СПА, F-16 ужо вярнуліся ў паветраную прастору Ізраіля. Знішчальнікі выйшлі з аператыўнай зоны абстрэлу яшчэ да таго, як туды ўвайшоў расейскі самалёт», - сказаў Кожынаў.

Ён таксама адзначыў, што ізраільскія знішчальнікі пры заходзе на атаку знаходзіліся на нізкіх вышынях, тады як Іл-20, мяркуючы са звестак расейскага Міністэрства абароны, быў на вышыні 5 км.

На яго думку, нават калі F-16 падымаліся пры ўдары, яны ўсё роўна знаходзіліся нашмат далей ад узбярэжжа Сірыі, чым расейскі самалёт.

Кожынаў таксама ўдакладніў, што F-16 і Іл-20 немагчыма пераблытаць на радарах.

Экспэрт сказаў, што пакуль у адкрытым доступе няма дастатковай тэхнічнай інфармацыі для аднаўлення поўнай карціны таго, што адбылося - «ні мапы палётаў, ні раскадроўкі, дзе ў дакладнасці да хвіліны знаходзіліся ізраільскія і расейскі самалёты».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках