Будучы стадыён Чыжа канчаткова аддалі кітайцам
10- 21.09.2018, 18:22
- 19,573
Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.
Лукашэнка даў згоду на атрыманне ад кітайцаў тэхніка-эканамічнай дапамогі на праекты «Нацыянальны футбольны стадыён» і «Басейн міжнароднага стандарту».
Нагадаем, што ўрады Беларусі і Кітая дамовіліся пра суму 800 млн юаняў (прыкладна $117 млн). Як раз частка гэтых грошай і пойдзе на стадыён і басейн. Дакументы ў гэтых двух праектах падпіша Міністэрства эканомікі, піша office life.
Згода ад Лукашэнкі атрыманая пасля сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі КНР, сакратаром Цэнтральнай камісіі Кампартыі па праверцы дысцыпліны Чжао Лэцзі, які негалосна курыруе бізнэс-асяроддзе ў Кітаі.
Гэты высокапастаўлены кітайскі функцыянер таксама сустрэўся з Міхаілам Мясніковічам.
Мясніковіч падзякаваў кітайскаму боку за інвестыцыі ў футбольны стадыён і басейн. Ён уважае, што «ўвод у эксплуатацыю гэтых аб'ектаў стане знакавай падзеяй у двухбаковых стасунках».
Паводле ўказу Лукашэнкі, стадыён пабудуюць на вуліцы Ванеева ў Менску побач з ужо існуючым «Трактарам». Заказчыкам будзе не кітайская кампанія, а УКБ Заводскага раёна. Генеральная праектная арганізацыя - Мінскінжпраект.