16 красавiка 2024, aўторак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Guardian: Расея распрацоўвала план уцёкаў Асанжа з Брытаніі

5
Guardian: Расея распрацоўвала план уцёкаў Асанжа з Брытаніі
ДЖУЛІЯН АСАНЖ

Яшчэ восем гадоў таму заснавальнік WikiLeaks спрабаваў атрымаць расейскую візу.

Расейскія дыпламаты і людзі з атачэння Джуліяна Асанжа летась абмяркоўвалі план, у адпаведнасці з якім заснавальнік WikiLeaks таемна пакінуў бы пасольства Эквадора ў Лондане, дзе ён жыве апошнія некалькі гадоў, і Вялікую Брытанію. Пра гэта піша ў пятніцу газета The Guardian (пераклад - «Радыё Свабода»), спасылаючыся на свае крыніцы.

План меркаваў, што аперацыя будзе ажыццёўленая ў калядны вечар (25 снежня). Як сцвярджаюць крыніцы The Guardian, Асанжа хацелі вывезці з амбасады на дыпламатычным аўтамабілі, пасля чаго пераправіць у Расею ці Эквадор. Ад аперацыі адмовіліся за некалькі дзён да яе меркаванай даты - сцвярджаецца, што яна была палічаная занадта рызыкоўнай.

Раней у прэсе з'яўляліся паведамленні, што Асанж яшчэ ў 2010 годзе, калі супраць яго былі выстаўленыя першыя абвінавачванні, спрабаваў атрымаць расейскую візу. Сам ён гэта адмаўляе.

Заснавальнік WikiLeaks прытуліўся ў эквадорскай амбасадзе пасля таго, як брытанскі суд пастанавіў выдаць Асанжа Швэцыі. Цяпер абвінавачванні знятыя, аднак Асанж адмаўляецца пакідаць амбасаду, бо баіцца магчымай экстрадыцыі ў ЗША. Там заснавальніка WikiLeaks падазраюць у змове з Расеяй, у тым ліку ў публікацыі дакументаў Дэмакратычнай партыі ЗША, атрыманых, як сцвярджаецца, шляхам узлому яе сэрвераў расейскімі хакерамі. Сам ён адмаўляе сувязі з Расеяй.

Новы прэзідэнт Эквадора Ленін Марэна заявіў, што Асанжу рана ці позна давядзецца пакінуць амбасаду краіны ў Лондане.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках