28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як мянчанка з дачкой апынуліся за рысай беднасці

8
Як мянчанка з дачкой апынуліся за рысай беднасці
ВІКТОРЫЯ ПУЦЯЦІНА

У Вікторыі Пуцяцінай набралася нямала прэтэнзій да ўладаў.

Сям'я ў мянчанкі Вікторыі Пуцяцінай невялікая - яна і дачка. У лістападзе мінулага года ў жанчыны выявілі рак грудзей, а ў чэрвені далі другую, непрацоўным групу інваліднасці, піша tut.by. Яе пенсія 249 рублёў на месяц. Яшчэ сто рублёў - аліменты, якія былы муж выплачвае на дзіця. Нядаўна Вікторыя даведалася, што можа прэтэндаваць на адрасную сацыяльную дапамогу. Праўда, каб цябе падтрымалі, трэба год мець даход на кожнага сямейніка меншы за бюджэт пражытковага мінімуму.

«Выявілі рак, зрабілі дзве аперацыі»

Вікторыі 33 гады, яе дачцэ - 13 гадоў. Мама з дзяўчынкай жывуць у адным са спальных раёнаў Менска. Кватэру дзеляць з бабуляй і дзядулем – бацькамі Вікі. Пару дзён таму жанчыне зрабілі другую аперацыю. Цяпер яна аднаўляецца, але гатовая распавесці сваю гісторыю. Кажа, усё было, як ва ўсіх. Бяды не чакаў ніхто.

- Восем гадоў я працавала касіркай у кафетэрыі. Заробак 500-550 рублёў, - марудна гаворыць яна. - Да гэтага была рабочай на заводзе і аператарам пэйджынгавай кампаніі.

У лістападзе 2017-га Вікторыя выявіла ўшчыльненне ў грудзях. Звярнулася ў прыватны медцэнтр, адтуль «адправілі ў анкалогію». Там спецыялісты адразу сказалі: «У вас рак». Пазней аналізы паказалі - трэцяя стадыя. У студзені жанчыне зрабілі першую аперацыю, у жніўні - другую. Са студзеня да чэрвеня яна была на бальнічным.

- 5 чэрвеня мяне выклікалі на МРЭК, я прасіла камісію даць мне працоўную групу або падоўжыць бальнічны, - успамінае суразмоўніца. - Спецыялісты адмовілі, растлумачылі: наперадзе доўгае лячэнне. Пазней, калі ў аддзеле кадраў мне выдалі працоўную, я расплакалася. Не ўяўляла, як мы з дачкой пражывем на маю пенсію.

«Каб звярнуцца па адрасную дапамогу, трэба год пражыць за рысай беднасці?»

Працоўны стаж Вікі 13 гадоў, таму і пенсія невялікая. Першыя два месяцы - 220 рублёў. У жніўні - 249 рублёў. Калі дадаць да гэтых грошай аліменты, выходзіць 349 рублёў. Гэта крыху больш за 174 рублёў на чалавека. Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму - 213 рублёў 67 капеек. Так мама з дачкой апынуліся за рысай беднасці.

Суседка падказала, што ў складанай сітуацыі можна атрымаць адрасную сацыяльную дапамогу. Пералічыла: «ты інвалід, няпоўная сям'я і маленькі даход». Сказала, ёсць усе падставы для дзяржпадтрымкі.

- Я пайшла ў райвыканкам, - прадаўжае суразмоўца. - Калі паведаміла спецыялістцы, колькі зарабляла раней, яна адказала: «Выбачайце, вы не падыходзіце». Нібыта цягам года ў мяне быў добры прыбытак, таму супрацоўніца параіла звярнуцца да іх праз год.

І падказала іншы варыянт: «Ваша сям'я мае права на дзіцячую дапамогу».

- Гэта 50% ад бюджэту пражытачнага мінімуму, - Вікторыя пераходзіць да лічбаў. - Гэта рублёў сто, але і сто рублёў на дарозе не валяюцца.

Мянчанка сабрала патрэбныя дакументы і зноў палічыла. Калі дадаць «дзіцячыя» да іх даходу, атрымліваецца на чалавека ледзь больш бюджэту пражытковага мінімуму. І адрасная сацыяльная дапамога праз год зноў не належыць.

- Вядома, медыцына ў нас бясплатная. Дзіцяці ў школе далі бясплатнае харчаванне і падручнікі, - кажа суразмоўца. – Бывае, грашыма дапамагаюць бацькі. Даводзіцца браць, куды дзявацца? Добра, праблемы з жыллём няма, але жывем мы надта бедна.

Вікторыя не скардзіцца. Лекары, кажа, даюць ёй добрыя прагнозы. І праз дзесяць месяцаў яна спадзяецца, што групу здымуць і яна будзе зноў працаваць. Праз сітуацыю, у якой жанчына апынулася, ў суразмоўніцы ёсць нямала пытанняў да чыноўнікаў. Галоўнае з іх: «Чаму, каб звярнуцца па адрасную сацыяльную дапамогу, трэба год пражыць за рысай беднасці?»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках