27 красавiка 2024, Субота, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Carlsberg становіцца паўнавартасным гаспадаром «Аліварыі»

14
Carlsberg становіцца паўнавартасным гаспадаром «Аліварыі»
Фота: alivaria.by

Дацкі канцэрн выкупіў яшчэ 10,5% акцый бровара.

Baltic Beverages Holding (BBH), падкантрольная піваварнаму холдынгу Carlsberg, выкупіла 10,5% акцый «Аліварыі» ў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Як піша tut.by, гэтую інфармацыю распаўсюдзіла юрыдычная кампанія Sorainen, якая суправаджала ўгоду. Яе сума не выдаецца.

У жніўні BBH выставіла аферты, што гатовая набыць 12 849 простых акцый ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» коштам ад 1 039 да 1 082 даляраў за акцыю. Такім чынам сума ўгоды магла быць у дыяпазоне ад 13,4 млн да 13,9 млн даляраў.

Пасля гэтай угоды ў ЕБРР засталося яшчэ 10,5% акцый «Аліварыі», сказаў прадстаўнік банка. Ён пацвердзіў продаж 12 849 простых акцый.

У 2005 годзе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця стаў акцыянерам менскага бровара, выкупіўшы 30% акцый. У 2006 годзе акцыянерам «Аліварыі» стала BBH, якая была супольным прадпрыемствам кампаній Carlsberg і Scottish&Newcastle і на той момант уключала 19 бровараў у сямі краінах Усходняй Еўропы. У 2008 годзе Carlsberg Group выкупіў долю BBH, а праз 2 гады нарасціў долю з 30% да 47%.

У 2011 годзе сям'я Дудко пакінула «Аліварыя» пад кантролем Carlsberg. Доля дацкага канцэрна вырасла з 47% да 67,8% акцый. За 20% акцый менскага завода Carlsberg выплаціў блізу 17,7 млн даляраў. Кошт набыцця акцый склаў 633-761,12 даляраў.

Такім чынам за мінулы час кошт акцыі «Аліварыі» істотна вырас. ЕБРР жа ў сваю чаргу паступова зніжаў сваю прысутнасць на менскім бровары, а Carlsberg устанаўліваў паўнавартасны кантроль над «Аліварыяй». Невялікім пакетам акцый яшчэ валодаюць больш за 230 фізічных асоб.

Даход «Аліварыі» ў 2017-м склаў 146,8 млн рублёў, чысты прыбытак - 17,4 млн.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках