24 красавiка 2024, Серада, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель пачаў падзенне пасля ўвядзення новых санкцый ЗША

7
Расейскі рубель пачаў падзенне пасля ўвядзення новых санкцый ЗША

Фінансавыя рынкі РФ выявіліся залежнымі для амерыканскіх санкцый.

Курс даляра на адкрыцці Маскоўскай біржы вырас на 15 капеек, дасягнуўшы адзнакі 66,41 руб. Пазней адбылася карэкцыя, у выніку якой рубель не толькі аднавіў страчаныя пазіцыі, але і трохі вырас у дачыненні да амерыканскай валюты. На 10:25 мск даляр каштаваў 66,20 руб, паведамляе РБК.

Курс адзінай еўрапейскай валюты на адкрыцці падняўся на 25 капеек, аднак затым сітуацыя стабілізавалася. Да 10:25 мск рост еўра склаў толькі 0,01% (78,05 руб).

Расейская валюта ўмацоўвалася цягам тыдня пасля пастановы Банка Расеі ад 14 верасня павысіць ключавую стаўку на 0,25 адсотка, да 7,5%, і падаўжэння да канца года мараторыя на куплю валюты на адкрытым рынку. Курс еўра, які на мінулым тыдні дасягаў адзнакі 81 руб, напярэдадні апускаўся ніжэй за 78 руб. Даляр, які каштаваў тыдзень таму блізу 68,5 руб, страціў больш за 2 руб.

Напярэдадні ЗША ўвялі санкцыі супраць 27 расейцаў і шасці кампаній, якія ў Вашынгтоне ўважаюць звязанымі з абаронна-прамысловым комплексам і выведвальнымі службамі Расеі. Сярод іх - лагістычная кампанія Міністэрства абароны, а таксама Камсамольскі-на-Амуры авіяцыйны завод імя Ю. А. Гагарына (КнААВА), які вырабляе самалёты Сухога.

Сярод фізічных асоб, якія трапілі пад абмежаванні, - падазраваныя ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША праз стварэнне «фабрыкі троляў», а таксама прадстаўнікі Генштаба.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках