3 траўня 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр прэзідэнт В'етнама

Памёр прэзідэнт В'етнама
ФОТА: REUTERS

Чан Дай Куанг быў выхадцам з органаў дзяржбяспекі краіны, рэкамендаваных папярэднікам.

Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг памёр у пятніцу а10:05 (06:05 Менск) у ханойскім вайсковым шпіталі нумар 108 ва ўзросце 61 года. Пра гэта паведаміў начальнік цэнтральнай управы аховы здароўя Нгуен Куок Чыеў, паведамляе ТАСС.

«Прэзідэнт змагаўся з цяжкім захворваннем. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні вядучых айчынных і замежных медыкаў, так і не змог ачуняць», - гаворыцца ў паведамленні цэнтральнай управы аховы здароўя, якая адказвае за клопат пра здароўе кіраўнікоў партыі і дзяржавы В'етнама.

Чан Дай Куанг, які раней займаў пасаду міністра грамадскай бяспекі, узначаліў краіну ў красавіку 2016 года. Ягоная кандыдатура атрымала падтрымку дэпутатаў Нацыянальнага сходу (аднапалатны парламент), які паводле канстытуцыі з'яўляецца вышэйшым органам улады ў краіне. На пасадзе кіраўніка в'етнамскай дзяржавы Чан Дай Куанг змяніў 67-гадовага Чыонг Тан Шанг, які ўзначальваў краіну з 2011 года.

Чан Дай Куанг - ураджэнец паўночнай в'етнамскай правінцыі Нінбінь. Ён - кадравы афіцэр органаў дзяржбяспекі, доктар юрыспрудэнцыі, з 2006 года - чалец Цэнтральнага камітэта (ЦК) Камуністычнай партыі В'етнама (КПВ), з 2011 года - чалец Палітбюро ЦК КПВ і міністр грамадскай бяспекі.

XII з'езд КПВ, які прайшоў у студзені 2016 года, рэкамендаваў Чан Дай Куанга ў якасці пераемніка Чыонг Тан Шанга.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках