27 красавiка 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - дзень нараджэння Віктара Івашкевіча

4
Сёння - дзень нараджэння Віктара Івашкевіча
ВІКТАР ІВАШКЕВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Грамадскі і палітычны дзеяч Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасня 1959 года ў Менску.

У 1991 годзе Віктар Івашкевіч скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У пачатку 80-х ён быў актыўным удзельнікам моладзевых нефармальных аб'яднанняў нацыянальна-дэмакратычнага кірунку - «Майстроўня» і «Талака», адным з найбольш таленавітых арганізатараў розных акцый і мерапрыемстваў, у тым ліку маршу пратэсту па Заходняй Дзвіне-Даўгаве супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС, экалагічнага маршу па Прыпяці - адной з першых чарнобыльскіх акцый пратэсту, страйку кіроўцаў гарадскіх аўтобусаў у Менску; ініцыятар стварэння страйкамаў на менскіх прадпрыемствах.

З моманту ўтварэння камітэта для стварэння Беларускага Народнага Фронту ў 1988 годзе быў яго актывістам. Віктар Івашкевіч заставаўся сакратаром Управы БНФ да 1996 года. Палітык выступаў у якасці арганізатара найбуйнейшых масавых акцый пратэсту.

З 1997 года Віктар Івашкевіч быў галоўным рэдактарам газеты «Рабочы», з 1999 года - віцэ-прэзідэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў. У 2002 годзе палітык быў прысуджаны да двух гадоў «хіміі» за артыкул «Злодзей павінен сядзець у турме», які прысвячаўся Лукашэнку.

Браў актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года, з'яўляючыся чальцом каманды Андрэя Саннікава.

Віктар Івашкевіч неаднаразова трапляў пад адміністрацыйныя пакаранні, двойчы трымаў галадоўку.

Віктар Івашкевіч раптоўна памёр 3 кастрычніка 2013 года ў адной з лякарняў Менска. Палітык стаяў у чарзе на перасадку пячонкі, аднак донара не знайшлі.

У гонар Віктара Івашкевіча сайт Charter97.org заснаваў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках