16 красавiка 2024, aўторак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэйтынгу ФІФА Беларусь апярэджвае Люксембург толькі на дзве пазіцыі

У рэйтынгу ФІФА Беларусь апярэджвае Люксембург толькі на дзве пазіцыі

Апублікаваная новая версія рэйтынгу ФІФА для нацыянальных каманд.

Каманда Беларусі страціла два радкі і займае 80-ю пазіцыю. Каманда Люксембурга, з якой беларусы будуць змагацца ў рамках Лігі нацый 12 кастрычніка (Менск, «Дынама», 21.45), паднялася на тры радкі і займае 82-е месца, паведамляе pressball.by.

Першае месца з аднолькавым паказчыкам займаюць каманды Бэльгіі і Францыі. Трэцяй ідзе Бразілія, чацвёртай - Харватыя.

Рэйтынг ФІФА. Становішча каманд на 20 верасня

1. (2)*. Бэльгія - 1729 балаў

1. (1). Францыя - 1729

3. (3). Бразілія - 1663

4. (4). Харватыя - 1634

5. (5). Уругвай - 1632

6. (6). Англія - 1612

7. (7). Партугалія - 1606

8. (8). Швейцарыя - 1598

9. (9). Гішпанія - 1597

10. (9). Данія - 1581

...80. (78). БЕЛАРУСЬ - 1304

* - месца ў папярэднім рэйтынгу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках