29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея заявіла аб магчымым выхадзе з Рады Еўропы

13
Расея заявіла аб магчымым выхадзе з Рады Еўропы

ПАРЕ пазбавіла дэлегацыю Расеі права голасу ў студзені 2015.

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка заявіла аб магчымым выхадзе Расеі з Рады Еўропы, паведамляе «Новое время».

Пра гэта Мацвіенка заявіла на сустрэчы з кіраўніцай ПАРЭ Ліліян Моры Паск'е.

«У нас наспявае пастанова выйсці з Рады Еўропы, я кажу шчыра. Калі Рада Еўропы з гэтым змірыцца, калі для яе не важны ўдзел Расейскай Федэрацыі, ну значыць, так таму і быць. Далей зацягваць паўзу бессэнсоўна», - цытуе Мацвіенку рэсурс РІА «Новости».

У верасні 2018 года Украіна дзеля барацьбы з фінансавым шантажом РФ унесла ў бюджэт Рады Еўропы $400 тысяч.

ПАРЕ пазбавіла дэлегацыю Расеі права голасу ў студзені 2015 года праз агрэсію супраць Украіны. З тых часоў расейскія прадстаўнікі ціснулі на ПАРЕ, спрабуючы дамагчыся скасавання санкцый.

Санкцыі ПАСЕ супраць Расеі не тычацца эканомікі, аднак асамблея стала першым міжнародным органам, чальцом якога з'яўляецца Расея і які змог увесці абмежаванні супраць расейцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках