29 красавiка 2024, панядзелак, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гісторыя БНР - як костка ў горле нашым уладам»

6
«Гісторыя БНР - як костка ў горле нашым уладам»
Фота: «Радыё Свабода»

Чаму менскія чыноўнікі спалохаліся памятнага знаку ў гонар 100-годдзя БНР?

У соты год БНР будынак на вуліцы Валадарскага, 9, дзе ў 1918 годзе абвясцілі Беларускую Народную Рэспубліку, застанецца, хутчэй за ўсё, без памятнай шыльды. Як паведамляе журналіст «Белсата» Віталь Бабін, прычына - негатыўная рэакцыя грамадскасці, пра што Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) паведаміў Менгарвыканкам за подпісам намесніка старшыні Ігара Юркевіча.

Ігар Барысаў, старшыня БСДП (Грамада), распавядае:

«Шыльда - гэта краевугольны камень у павароце да нацыянальнай дзяржавы. І таму яна выклікае ў асобных груповак велізарную ўстурбаванасць і заклапочанасць. Таму што калі з'явіцца гэтая шыльда, то з'явіцца вялікая колькасць іншых».

Падрабязнасці аб зваротах грамадзян у Менгарвыканкаме «Белсату» патлумачыць адмовіліся.

Алена Махор, Галоўная ўправа Менгарвыканкама: «Мы не маем права іх удакладняць, бо ёсць Закон аб звароце грамадзян».

«Белсат»: «Можа быць, вы б патлумачылі, з чым звязаны негатыў?»

Алена Махор, Галоўная ўправа Менгарвыканкама: «Пісьмовы зварот дасылайце».

Мы ж спыталі ў менчукоў, што можа быць такога крамольнага ў шыльдзе, каб адмовіцца ад яе ўсталявання?

«Гэта гісторыя, гісторыю трэба ведаць, яе не трэба хаваць. Калі чалавек разумны, ён сам свае высновы зробіць».

«Вось гэтая гісторыя пра БНР - яна як костка ў горле нашым уладам».

«Калі мы зыходзім з таго, што БССР - гэта пачатак нашай незалежнасці, то не можа быць іншага пачатку».

«Я думаю, можа быць арганізацыйна яшчэ не сабраліся».

Аднак дазвол на мемарыяльную шыльду на будынку на вуліцы Валадарскага 9 улады далі яшчэ ў сакавіку! Тады талакой сабралі патрэбныя сродкі - за некалькі гадзін праз інтэрнэт-платформу «Талака» грамадзяне ахвяравалі 7 з паловай тысяч рублёў пры заяўленых 6 тысячах. У выніку атрымаўся бронзавы памятны знак - замест састарэлага арыгінала, зробленага яшчэ ў 93-м годзе скульптарам Аляксандрам Шатэрнікам.

«Гэтая адмова падрыхтаваная для Бабіча і Пуціна. Ніякага дачынення да зваротаў, да інтарэсаў беларускага грамадства і незалежнасці гэтая ганебная пастанова не мае», - каментуе Павал Севярынец, сустаршыня БХД.

Улады не ўпершыню тлумачаць свае пастановы зваротамі грамадзян, якія выступаюць супраць заяўленых ініцыятыў. Так, у канцы жніўня Менгарвыканкам адмовіўся пераназываць станцыю метро «Плошча Леніна» з улікам «неадназначных меркаванняў жыхароў горада». У 2005 годзе галоўны праспект сталіцы – Францішка Скарыны - перайменавалі ў праспект Незалежнасці, бо так «папрасілі ветэраны».

«Калі б нейкія звароты і былі, яны былі б прадстаўленыя шырокай грамадскасці. Хутчэй за ўсё, гэтым фальшывым сцвярджэннем, гэтай фальшывай прычынай проста павесілі такую фіранку над пастановай», - дадае Павал Севярынец, сустаршыня БХД.

Днямі такую шырму вывесілі і ўлады Магілёва, адмовіўшыся ўшанаваць шыльдай памяць антырасейскага паўстання 1661 году - бо, маўляў, ратуша ўжо не тая. Праўда, сучасная ратуша не зашкодзіла ўсталяваць насупраць яе іншую шыльду - у памяць магілёўскай сядзібы расейскага імператара Мікалая Другога.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках