29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе фестываль «Рок за жыццё»

У Менску пройдзе фестываль «Рок за жыццё»

Папулярныя музыкі зайграюць традыцыйны канцэрт супраць смяротнага пакарання.

Штогадовы фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, пройдзе сёлета ўжо трэцім разам. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў Беларусі, гурты Nizkiz, «Петля Пристрастия», «Мутнаевока», а таксама пераможцы конкурсу фестывалю «Басовішча» двух апошніх гадоў - SnopSnoŭ і Teleport, зайграюць 7 кастрычніка ў менскім клубе Re: Public, паведамляе tut.by.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання - аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання.

Фестываль «Рок за жыццё» штогод прыцягвае ўсё больш увагі моладзі. У папярэднія гады ён таксама праходзіў у клубе Re: Public, сваім удзелам ідэю скасавання смяротнага пакарання падтрымалі «Дай Дарогу!», Akute, Re1ikt,: B:N: і іншыя гурты. Акрамя Менску, летась музыкі адыгралі аналагічны канцэрт у Берасці. А сёлета ўпершыню «Рок за жыццё» пройдзе ў Віцебску. Фестываль адбудзецца ў самым міралюбна месцы горада, «Бітлз-клубе», 5 кастрычніка з удзелам Nizkiz, «Разбітага сэрца пацана», Re1ikt і Teleport.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках