29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыдумалі новы камунальны падатак

75
У Беларусі прыдумалі новы камунальны падатак
ФОТА: KP.BY

Грошы грамадзян будуць збірацца на спецыяльных рахунках аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама.

У Беларусі плануецца ўскласці на насельніцтва аплату не менш за 50% кошту работ для павышэння энэргаэфектыўнасці жылога фонду. Гэта прадугледжвае праект указа прэзідэнта Беларусі «Аб павышэнні энэргаэфектыўнасці шматкватэрнага жыллёвага фонду», размешчаным на сайце дэпартамента энэргаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Беларусі для грамадскага абмеркавання, паведамляе primepress.by.

Сродкі, атрыманыя ад грамадзян, будуць збірацца на спецыяльных рахунках, адкрытых аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам.

У абгрунтаванні да дакумента гаворыцца, што суму штомесячных выплат уласнікаў памяшканняў мяркуецца ўстанавіць у фіксаваным памеры на дзесяцігадовы перыяд, напрыклад, з разліку адной базавай адзінкі на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв м, што цяпер складае 24,5 рублёў (11,38 даляраў паводле курсу Нацыянальнага банка Беларусі), ці 0,51 рублёў (0,24 даляры, 1 даляр - 2,1528 рубля) на 1 кв м за месяц. Для уласнікаў жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў камунальнай альбо рэспубліканскай уласнасці, прапануецца ўстанавіць трохгадовы перыяд кампенсацыі выдаткаў, якія прыпадаюць на гэтыя памяшканні.

Крыніцамі фінансавання акцый для павышэння энэргаэфектыўнасці жылога фонду, акрамя сродкаў грамадзян, могуць быць сродкі мясцовых бюджэтаў, якія паступаюць ад прыватызацыі жылых памяшканняў, якія знаходзіліся раней у камунальнай уласнасці, у памеры не меншым за 10% ад іх агульнай гадавой сумы; сродкі мясцовых бюджэтаў на капітальны рамонт жыллёвага фонду ў памеры не большым за 10% ад устаноўленай гадавой сумы; іншыя крыніцы фінансавання, не забароненыя заканадаўствам.

У адпаведнасці з праектам указа, у мэтах залучэння уласнікаў, сябраў арганізацыі забудоўнікаў у рэалізацыю энэргаэфектыўных акцый плануецца выкарыстаць прынцып добраахвотнасці.

Пастанова аб рэалізацыі энэргаэфектыўных акцый і сумах работ прымаецца мясцовым органам улады пасля агульнага сходу ўласнікаў памяшканняў, у тым ліку шляхам правядзення апытання, калі за яго прагаласавалі больш за дзве траціны уласнікаў ад іх агульнай колькасці.

Маламаёмных уласнікаў жылых памяшканняў, якія не змогуць плаціць за цеплавую мадэрнізацыю жылля, прапануецца субсідаваць у рамках давання безгатоўкавых жыллёвых субсідый.

Пры гэтым мяркуецца, што ўласнікі нежылых памяшканняў будуць кампенсаваць выдаткі на рэалізацыю энэргаэфектыўных акцый у поўнай суме.

Памер часткі выдаткаў на рэалізацыю энэргаэфектыўных акцый, якая падлягае кампенсацыі асобным уласнікам памяшкання, устанаўляецца прапарцыйна ягонай дзелі ў праве агульнай уласнасці на агульную маёмасць.

Плата, што ўносіцца грамадзянамі за правядзенне цеплавой мадэрнізацыі іхняга жылля, не будзе з'яўляцца аплатай якога-небудзь тыпу асноўных камунальных паслуг.

Штомесячная плата кампенсацыі часткі выдаткаў за правядзенне энэргаэфектыўных акцый у шматкватэрным жылым доме будзе выстаўляцца асобным рахункам. Для уласнікаў жылля сума штомесячнай платы будзе ўдзельнічаць у разліку безгатоўкавых жыллёвых субсідый на ўвесь перыяд кампенсацыі выдаткаў.

Праект указа распрацаваны ў мэтах зніжэння ўдзельнага спажывання цяпла жыллёвага фонду Беларусі, стварэння перадумоў і варункаў для арганізацыі цеплавой мадэрнізацыі жыллёвага фонду. Жыллёвы фонд у Беларусі складае 254,4 млн кв м, з якіх шматкватэрны жыллёвы фонд - блізу 178 млн кв м. Фактычна ўвесь жыллёвы фонд краіны (94%) знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках