26 красавiка 2024, Пятніца, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель выступіла супраць змякчэння санкцый у дачыненні да РФ

5
Мэркель выступіла супраць змякчэння санкцый у дачыненні да РФ
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Пазіцыя федэральнай канцлеркі Нямеччыны застаецца нязменнай.

Федэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла супраць змякчэння санкцый у дачыненні да Расеі. Пра гэта канцлерка заявіла ў пятніцу, 14 верасня, у Вільні на сустрэчы з кіраўнікамі краін і ўрадаў Латвіі, Літвы і Эстоніі, паведамляе DW.

Пакуль няма істотнага прагрэсу ў рэалізацыі менскіх пагадненняў, нельга казаць пра зняцце санкцый, падкрэсліла Мэркель. Дагэтуль, са слоў кіраўніцы нямецкага ўрада, у менскім працэсе няма істотнага прагрэсу.

Мір і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны з'яўляюцца вельмі важнай тэмай для Еўропы, падкрэсліла Мэркель. Падзеі ва Украіне, падкрэсліла канцлерка, паказалі, што Паўночнаатлантычнаму альянсу неабходна мацней канцэнтравацца на пытаннях абароны. Нямеччына ўносіць свой уклад у забеспячэнне бяспекі балтыйскіх дзяржаў. Яна, між іншым, ажыццяўляе камандаванне міжнародным хаўрусніцкім батальёнам NATO ў Літве, у які ўваходзяць і салдаты бундэсвера.

У чацвер Еўрапейскі Звяз працягнуў індывідуальныя санкцыі супраць Расеі, уведзеныя ў сувязі з парушэннем суверэнітэту Украіны. На заяву ЕЗ, ацэнка сітуацыі паказвае, што няма падстаў для скасавання санкцыйных рэжыму. Дзеянне штрафных мер падоўжанае да 15 сакавіка 2019 года. Пад санкцыямі, якія ўключаюць замарозку актываў у краінах ЕЗ і забарону на ўезд у еўрапейскія краіны, застаюцца 155 чалавек і 44 юрыдычныя асобы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках