26 красавiка 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Андрэй Павук бароніць свае правы ў ААН

8
Блогер Андрэй Павук бароніць свае правы ў ААН
АНДРЭЙ ПАВУК

У ААН прынялі да разгляду скаргу блогера.

Стваральнік папулярнай суполкі ў сацыяльных сетках «Рудабельская паказуха» з райцэнтра Акцябрскі Андрэй Павук звярнуўся ў Камітэт ААН правоў чалавека (Жэнева) пасля таго, як унутры краіны не знайшоў абароны свайго права на адзіночны пікет, паведамляе gomelspring.org.

30 жніўня ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН правоў чалавека зарэгістравала (№3233/2018) і накіравала беларускаму ўраду для каментароў індывідуальную скаргу блогера Андрэя Павука, у якой ён аспрэчвае права на правядзенне адзіночных пікетаў.

Нагадаем, вядомы блогер і настаўнік біялогіі паводле адукацыі Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі (Гомельская вобласць) выйшаў летась 30 жніўня на галоўную плошчу мястэчка з адзіночным пікетам, пратэстуючы супраць адсутнасці магчымасці працаўладкавацца па спецыяльнасці.

Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Уладзімір Васілеўскі палічыў, што актывіст парушыў заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы і выпісаў яму штраф на 230 беларускіх рублёў. У касацыйным парадку суддзя абласнога суда Аляксандр Сужаеў пакінуў штраф у дзеянні.

Як паведаміў Андрэй Павук, у краіне не засталося механізмаў абароны права на выказванне меркавання шляхам мірнага сходу, бо судовыя інстанцыі падтрымліваюць незаконныя рашэнні чыноўнікаў.

«Адзіным выхадам з гэтай сітуацыі з'яўляецца падача скаргі ў Камітэт ААН правоў чалавека. Гэтым мы прыцягваем увагу міжнароднай супольнасці да праблем адсутнасці ў краіне магчымасці публічна выказаць сваё меркаванне з выкарыстаннем мірных сходаў», - падкрэсліў блогер.

Са слоў юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у рэгіёне Леаніда Судаленкі, які вядзе справы журналістаў на міжнародным узроўні, гэта не першая скарга незалежных журналістаў, фрылансераў і блогераў у КПЧ ААН. Цяпер тут зарэгістраваныя і па іх ідзе камунікацыя з урадам Беларусі скаргі гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, фрылансера Кастуся Жукоўскага, журналісткі з Бярозы Тамары Шчапёткінай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках