19 красавiка 2024, Пятніца, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандаліза Райс: Пуцін вельмі хітра схаваў свае рахункі

12
Кандаліза Райс: Пуцін вельмі хітра схаваў свае рахункі
Кандаліза Райс
ФОТА: GETTY IMAGES/FOTOBANK.RU

Для пошуку таемных рахункаў прэзідэнта РФ ЗША маюць патрэбу ў міжнароднай дапамозе.

Пра гэта экс-дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла ў выступе на форуме Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES), паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

«Вядома, гэтая праблема паўстала не ў тыя часы, калі мы былі пры ўладзе, але рызыкну выказаць здагадку - знайсці гэтыя таемныя рахункі (Уладзіміра Пуціна) будзе цяжэй, чым здаецца. Справа ў тым, што Пуцін разумны і ён вельмі хітра схаваў свае рахункі», - заявіла яна.

Кандаліза Райс выказала ўпэўненасць, што вырашыць гэтую праблему самастойна ЗША будзе цяжка. «Мы павінны прыцягнуць міжнародную дапамогу - і тады мы зможам іх знайсці», - упэўненая Райс.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках