25 красавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаны новыя кіраўнікі на месцы затрыманых паводле «справы лекараў»

14
Прызначаны новыя кіраўнікі на месцы затрыманых паводле «справы лекараў»
ФОТА З САЙТА VSEDELA.RU

Калектывам арганiзацый аховы здароўя прадстаўленыя новыя кіраўнікі.

Калектывам арганiзацый аховы здароўя прадстаўлены новыя кіраўнікі, паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Так, згодна з інфармацыяй ведамства, Міхаіл Герасіменка прызначаны дырэктарам РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, Дзмітрый Ніткін - рэктарам БелМАПА, Сяргей Марчанка - дырэктарам Цэнтра экспэртыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, Наталля Карловіч - галоўнай лекаркай Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, Сяргей Васільеў - галоўным лекарам 1-й ГКБ Менска.

Акрамя таго, Алег Рума прызначаны дырэктарам Менскага НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, Кацярына Кавалевіч - начальніцай Менскага гарадскога клінічнага патолагаанатамічнага бюро, Андрэй Андрушкін - галоўным лекарам Віцебскай АКБ, Вікторыя Ермачэнка – начальніцай Магілёўскага патолагаанатамічнага бюро, Алена Краткова - начальніцай ГУАЗ Гарадзенскага аблвыканкама, Андрэй Коршыкаў - галоўным лекарам установы аховы здароўя «12-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка».

Як паведамлялася, КДБ выявіў маштабную карупцыйную схему ў сістэме дзяржзакупак, а менавіта, у сістэме забеспячэння аховы здароўя медтэхнікай і лекамі. Фігурантамі справы з'яўляюцца чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя, галоўныя лекары буйных бальніц, кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў і прадстаўнікі бізнэсу.

За хабар, між іншым, былі затрыманыя намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Ігар Ласіцкі, генеральны дырэктар прадпрыемства «Белфармацыя» Вячаслаў Гніцій, дырэктар «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі. Са слоў Лукашэнкі, паводле «справы лекараў» затрымана амаль 100 чалавек, распачата 95 крымінальных спраў.

У сярэдзіне жніўня Лукашэнка раскрытыкаваў былога віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, які дагэтуль узначальваў Міністэрства аховы здароўя, за карупцыю ў сферы аховы здароўя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках