20 красавiка 2024, Субота, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія разглядае шляхі ўмацавання еўра

Еўракамісія разглядае шляхі ўмацавання еўра

Еўра з'яўляецца другой рэзервовай валютай свету, аднак у Еўракамісіі ўжо шукаюць шляхі ўзмацнення яе вагі.

Пра гэта віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс заявіў у выступе на форуме Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі (YES), паведамляе карэспандэнт «Европейской правды».

«Еўра ўжо з'яўляецца асноўнай рэзервовай валютай свету, дакладней - другой рэзервовай валютай. Аднак гэта не мяжа. Як вы ведаеце, на мінулым тыдні мы прынялі дакумент, які ставіць задачу павялічыць вагу еўра ў сусветным гандлі. Цяпер мы будзем шукаць шляхі для рэалізацыі гэтай мэты», - заявіў ён.

«Таму калі вы пытаецеся, ці будзем мы павялічваць вагу еўра, то адказ будзе станоўчы», - рэзюмаваў Дамброўскіс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках