20 красавiка 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарка ЗША: Зробім усё, каб дапамагчы Польшчы стаць незалежнай у энэргетычнай сферы

1
Амбасадарка ЗША: Зробім усё, каб дапамагчы Польшчы стаць незалежнай у энэргетычнай сферы
ЖАРЖЭТ МАСБАХЕР

Новая амбасадарка ЗША ў Польшчы выступіла з першай публічнай прамовай.

Амерыканскія інвестыцыі, энэргетычная бяспека і вайсковае супрацоўніцтва будуць найважнейшымі тэмамі, якімі збіраецца займацца ў Польшчы новая амбасадарка ЗША Жаржэт Масбахер. Свае планы яна прадставіла 14 верасня на сустрэчы ў варшаўскай рэзідэнцыі падчас выступу з першай публічнай прамовай, піша «Радыё Польшча».

Жаржэт Масбахер падкрэсліла, што Польшча з'яўляецца дынамічна развіванай краінай, і ў якасці пасла яна будзе працаваць над развіццём эканамічнага супрацоўніцтва.

Дыпламатка таксама адзначыла, што будзе садзейнічаць вялікім пастаўкам амерыканскага звадкаванага газу ў Польшчу. Амбасадарка ЗША дадала, што «Польшча не можа залежаць ад расейскай нафты і газу, бо мы ведаем, якая гэта зброя ў руках Расеі. Мая задача - прымусіць Амерыку зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Польшчы стаць незалежнай у энэргетычнай сферы».

Пастаўкі амерыканскага звадкаванага газу ў Польшчу з ЗША з'яўляюцца ідэяй прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, падтрыманай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Жаржэт Масбахер нагадала пра досвед супрацоўніцтва спецслужбаў Польшчы і ЗША ў лютым 2017 года: «Хакеры атакавалі сэрверы польскай Камісіі ў фінансавым наглядзе. ФБР сцвярджае, што гэта быў адзін з самых сур'ёзных нападаў, звязаных з інфармацыйнай бяспекай у Польшчы. Дык хай будзе вядома, што цеснае супрацоўніцтва паміж амерыканскімі і польскімі спецслужбамі, магчыма, прадухіліла крадзеж мільярдаў даляраў і прывяло да суду над хакерамі з Паўночнай Карэі, якія падазраюцца ва ўчыненні гэтага нападу. Ведайце, што вашы і нашы праваахоўныя органы працуюць кругласутачна».

Пасол Жаржэт Масбахер таксама падкрэсліла, што будзе сачыць за далейшым развіццём вайсковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Дагэтуль Злучаныя Штаты накіравалі блізу 6000 жаўнераў у Польшчу і іншыя дзяржавы Цэнтральнай Еўропы ў адказ на дзеянні Расеі ва Украіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках