25 красавiка 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія банкі далучыліся да санкцый супраць Расеі

27
Кітайскія банкі далучыліся да санкцый супраць Расеі

Яны адмаўляюцца праводзіць аплаты праз захады ў адказ з боку ЕЗ і ЗША.

Надзеі расейскіх уладаў на дапамогу Кітая ў пераадоленні санкцый Захаду паступова разбіваюцца аб суровую рэальнасць, піша сайт finanz.ru.

Хоць дэ-юрэ Пекін не ўводзіў супраць РФ якіх-небудзь фінансавых санкцый, фактычна кітайскія банкі далучыліся да абмежаванняў, уведзеных ЗША і Еўразвязам.

Камерцыйныя крэдытныя арганізацыі КНР затрымліваюць пералічэнні на рахункі расейскіх банкаў або зусім адмаўляюцца праводзіць аплаты, заявіў у пятніцу кіраўнік прадстаўніцтва Банка Расеі ў КНР Уладзімір Данілаў падчас выступу на круглым стале «Расейска-кітайскае фінансавае супрацоўніцтва як фактар эканамічнага развіцця» ў Харбіне.

«Праблемы звязаныя з пашыранай інтэрпрэтацыяй шэрагам кітайскіх банкаў абмежавальных захадаў трэціх краін», - патлумачыў ён: пад блакаванне трапляюць транзакцыі нават не ўключаных у санкцыйныя спісы кампаній.

Пры гэтым расейскія банкі адзначаюць узмацненне жорсткасці ўмоў. Гэта «прыводзіць да затрымак пры правядзенні аплатаў кліентаў расейскіх банкаў, так і сустрэчных аплатаў на карысць кампаній Расеі», - сказаў Данілаў (цытаты па ТАСС).

Са слоў віцэ-прэзідэнта Асацыяцыі банкаў Расеі (АБР) Анатоля Казлачкова, складанасці ўзнікаюць нават на этапе адкрыцця карэспандэнцкіх рахункаў.

«Праблемы гэтыя зразумелыя, яны звязаныя з санкцыйным ціскам», - паведаміў Казлачкоў, дадаўшы, што «трэба шукаць спосабы (іх) развязання для ўзаемнага поспеху».

Гэтыя пошукі ідуць ужо больш за тры гады. На тое, што кітайскія банкі адмаўляюцца праводзіць аперацыі з расейскім банкамі і значна скарацілі ўдзел у замежнагандлёвых угодах, яшчэ ў чэрвені 2015 года скардзіўся першы намеснік старшыні групы ВТБ Юрый Салаўёў.

У калонцы, напісанай для FInance Asia, ён наракаў на «супярэчлівую пазіцыя Кітая ў дачыненні да расейскіх банкаў пасля ўвядзення санкцый ЗША і ЕЗ».

Працэс дэдалярызацыі і пералічэння ў нацыянальныя валюты ўзаемнага гандлю, абвешчаны ў якасці мэты прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, таксама ідзе цяжка. Даляр па-ранейшаму застаецца асноўнай валютай разлікаў, распавёў Данілаў.

Паводле звестак ЦБ, у далярах праходзіць 88% угодаў што да экспарту ў Кітай і 73,6% - што да імпарту з КНР.

Пры гэтым атрымліваць рублі за прададзеныя ў Расею тавары Кітай дэ-факта адмаўляецца: доля расейскай валюты ў разліках што да імпарту складае толькі 3,8%. Гэта менш, чым у 2013 годзе (3,9%).

Плаціць у юанях Кітай гатовы ахвотней - за мінулы год у кітайскай валюце прайшло 8% экспартных угод супраць 1,7% чатыры гады таму.

Маштабы выкарыстання нацыянальных валют у разліках «не адпавядаюць патэнцыялу расейска-кітайскіх гандлёвых дачыненняў», заявіў Данілаў. Гэтыя пытанні будуць зноў абмяркоўвацца на чарговым пасяджэнні падкамісіі ў фінансавым супрацоўніцтве 28 верасня ў Шэньчжэне (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай).

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках