24 красавiка 2024, Серада, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Ваўчкоў: Тэхнічна ў нашых хлопцаў дастаткова сродкаў, каб быць небяспечнымі для расейцаў

2
Уладзімір Ваўчкоў: Тэхнічна ў нашых хлопцаў дастаткова сродкаў, каб быць небяспечнымі для расейцаў
Уладзімір Ваўчкоў

Сёння пройдуць два першыя адзіночныя матчы Кубка Дэвіса паміж нацыянальнымі камандамі Расеі і Беларусі.

Капітан нацыянальнай каманды Беларусі Уладзімір Ваўчкоў ацаніў шанцы беларусаў у матчы I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць каманды Расеі.

- Вы ведаеце, Кубак Дэвіса - гэта цудоўнае мерапрыемства, у якім спартоўцы маюць магчымасць рэалізаваць свой патэнцыял, паказаць сваё стаўленне да краіны, таму што, вядома, тут не тыя прызавыя, якія ёсць на асабістых турнірах. Што я магу сказаць: тое, што я ўбачыў за гэтыя дні - спартоўцы гатовыя. Тэхнічна ў іх дастаткова сродкаў, каб быць небяспечнымі для расейцаў. Хлопцы добра знаёмыя адзін з адным: дзесьці трэніраваліся разам, дзесьці гулялі нейкія матчы. Таму розніца, якая існуе на паперы, яна фактычна можа быць сцёртая такімі важнымі кампанентамі, як воля і розум. Гэта тэнісная тактыка. Будзем глядзець, назіраць. Мне цікава паглядзець эвалюцыю нашых хлопцаў за год - я, шчыра кажучы, ужо блізу года не бачыў на матчах ні Іллю, ні Ягора, таму цікава будзе паглядзець, як яны рэалізуюць нейкія напрацаваныя гульнявыя схемы, новыя варыянты падрыхтоўкі.

- У матчах Кубка Дэвіса вялікае значэнне мае корт, яго пакрыццё. Нам пакрыццё ў «Лужніках» падыходзіць?

- Так. Яно ідэальнае паводле ўсіх характарыстык, бо яно падыходзіць як нам, так і расейскай камандзе. Гэта тое пакрыццё, да якога вельмі добра адаптаваныя ўсе гульцы, што павінна прывесці да надта высокага ўзроўню гульні. Гэта выдатна, бо кожны матч Кубка Дэвіса, з добрым спаборнікам, у добрых варунках - гэта добры трамплін у майстэрстве, бо не кожны раз нашы спартоўцы могуць дайсці да паўфіналаў-фіналаў турніраў ATP, дзе могуць згуляць з тым жа Карэнам, Даніілам або Андрэем. Калі бачыць гэтую сітуацыю з боку і сабраць сябе ў кулак, то можна змагацца, увязвацца ў барацьбу і разлічваць на тое, каб здабыць нейкі бал. А далей будзем глядзець, - прыводзіць словы Ваўчкова tennis.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках