29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў і Брусэль падпісалі мемарандум аб выдачы Украіне €1 мільярда

9
Кіеў і Брусэль падпісалі мемарандум аб выдачы Украіне €1 мільярда

Першая частка раты паступіць ва Украіну ўвосень гэтага года.

Улады Украіны і Еўрапейскага Звязу падпісалі мемарандум, згодна з якім Кіеву будзе выдадзеная чарговая грашовая рата сумай €1 млрд. Трансляцыю падпісання дакумента вёў тэлеканал «112 Украіна».

«Сёння мы падпісалі два важныя дакументы. Першы - гэта крэдытнае пагадненне паміж Украінай і Еўразвязам аб чацвёртай частцы макрафінансавай дапамогі на €1 млрд. Другі - гэта мемарандум аб узаемаразуменні», - заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Як адзначае тэлеканал, рата будзе размеркаваная на дзве роўныя часткі. Першыя €500 млн паступяць ва Украіну гэтай восенню, а астатнія €500 млн, як плануецца, паступяць Кіеву вясной 2019 года.

Падпісаная Кіевам і Брусэлем праграма макрафінансавай дапамогі стала чацвёртай па ліку. Папярэдняя была падпісаная ў 2015 годзе, а яе сума склала €1,8 млрд. Аднак Украіна атрымала з гэтай сумы толькі €1,2 млрд, бо Кіеў не выканаў шэраг неабходных умоў.

Еўрапарламент ухваліў выдачу Кіеву новага пакета макрафінансавай дапамогі сумай €1 млрд у сярэдзіне чэрвеня. Рэзалюцыю падтрымалі 527 дэпутатаў, супраць выступілі 124 чалавекі, яшчэ 29 устрымаліся.

У канцы ліпеня Рада Еўрапейскага Звязу зацвердзіла пастанову аб выдачы Кіеву раты на €1 млрд. У верхняй палаце Еўрапейскага парламента растлумачылі, што грашовая дапамога будзе выдавацца для таго, каб Кіеў мог задавальняць свае існыя фінансавыя патрэбы, дамагацца стабілізацыі эканомікі і праводзіць праграму структурных рэформаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках