28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі ўдзельнічаў у беларуска-польскіх міжурадавых кансультацыях

5
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі ўдзельнічаў у беларуска-польскіх міжурадавых кансультацыях
АЛЕГ КРАЎЧАНКА
ФОТА: БЕЛТА

Алег Краўчанка з візітам наведаў Варшаву.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка апошнія два дні правёў у Варшаве, дзе ўдзельнічаў у беларуска-польскіх міжурадавых кансультацыях, паведамляе «Польскае радыё».

Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС Беларусі, польскі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва па самаму шырокаму спектру кірункаў, а таксама беларуска-еўрапейскія дачыненні.

13 верасня ў Польскім інстытуце міжнародных спраў Краўчанка правёў сустрэчу з групай польскіх аналітыкаў і назіральнікаў, экспэртаў ва ўсходніх даследаваннях. Былі абмеркаваныя пытанні ролі і месца Беларусі ў сучаснай сістэме міжнароднай бяспекі.

У гэты ж дзень Краўчанка сустрэўся з дэпутатамі польскага Сейма, якія ўваходзяць у групу аб супрацоўніцтве з Беларуссю. Ён наведаў таксама ў польскай сталіцы Нацыянальны архіў новых дакументаў і Варшаўскую біржу каштоўных папер.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках