28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка - Расеі: «Бывай, наш ласкавы мішка, вяртайся ў свой казачны лес!»

17
Парашэнка - Расеі: «Бывай, наш ласкавы мішка, вяртайся ў свой казачны лес!»
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Пятро Парашэнка развітаўся з РФ і пацвердзіў еўраатлантычны курс Украіны.

Ініцыятыва замацаваць еўраатлантычныя памкненні Украіны ў Канстытуцыі з'яўляецца сігналам грамадству пра цвёрдасць планаў развітацца з Масквой. Пра гэта падчас штогадовага форуму «Ялцінская еўрапейская стратэгія» заявіў кіраўнік Украінскай дзяржавы Пятро Парашэнка, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

«Ініцыятыва зафіксаваць курс на NATO ў Канстытуцыі - гэта не толькі сігнал грамадству пра цвёрдасць намераў, гэта не толькі намер лішні раз памахаць рукой Маскве: «Бывай, наш ласкавы мішка, вяртайся ў свой казачны лес!». Гэта мэсэдж і нашым заходнім партнёрам: «Раз вы неаднаразова ўжо нам казалі, што дзверы адчыненыя... Мы абавязкова праз іх зойдзем. І мы абавязкова вернемся ў вялікую сям'ю еўрапейскіх народаў», - падкрэсліў ён.

28 лютага 2018 года Парашэнка сказаў, што ягоная каманда абмяркоўвае магчымасць дапаўнення Канстытуцыі пунктам аб еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. Ён выказаў здагадку, што яго можна ўнесці ў прэамбулу Асноўнага закону.

3 верасня Рада зарэгістравала адпаведны законапраект, ініцыяваны прэзідэнтам Украіны.

У прэамбуле да Асноўнага закона Парашэнка прапануе замацаваць незваротнасць курсу Украіны на еўраатлантычную інтэграцыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках