29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа беларусаў заняло першае месца на міжнародным рэкламным фестывалі

Відэа беларусаў заняло першае месца на міжнародным рэкламным фестывалі

Фестываль прайшоў у Латвіі.

Кліп кампаніі velcom заняў 1-е месца ў намінацыі «ТВ-ролік і радыё» на рэкламным фэсце ADWARDS 2018 у Латвіі, паведамляе marketing.by. Узнагароду ўручылі партнёру аператара - крэатыўнае агенцтва Not Perfect | Y&R Riga.

Відэа распавядае пра тарыфны план lemon, арыентаваны на падлеткаў і людзей да 26 гадоў. Для карыстальнікаў lemon прадугледжаны безлімітны інтэрнэт-трафік для папулярных сацсетак і Viber. Філасофія тарыфнага плану адлюстраваная ў закліку: «Проста таму што так хочацца!».

Ідэю ўвасобіла прадакшн-студыя Cuba Studio. Рэжысёрам роліка стаў Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, вядомы таксама па кліпу на песню «8 Сакавiка». Аператар - Анатоль Трафімаў. Таксама адмыслова для праекту запісалі песню ў выкананні Бакея.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках