У Нідэрландах затрымалі расейскіх шпіёнаў
9- 14.09.2018, 10:17
- 17,700
Затрыманне шпіёнаў стала вынікам супольнай аперацыі спецслужбаў Нідэрландаў, Швайцарыі і Вялікабрытаніі.
У Нідэрландах затрымалі двух расейскіх шпіёнаў, якія мелі намер атрымаць звесткі з хімічнай лабараторыі ў швайцарскім Шпіцэ, якая расследуе хімічныя атакі Сірыі і Брытаніі.
Пра гэта паведаміла швейцарскае выданне Tages-Anzeiger (пераклад - «Еўрапейская праўда»).
«Дакладная дата затрымання шпіёнаў невядомая», - адзначаецца ў паведамленні, але падкрэсліваецца: інцыдэнт адбыўся ў 2018 годзе.
Неназваныя суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што расейцы накіроўваліся ў Швайцарыю. Затрыманне шпіёнаў стала вынікам супольнай аперацыі спецслужбаў Нідэрландаў, Швайцарыі і Вялікабрытаніі. Федэральная служба выведкі Швайцарыі пацвердзіла свой удзел у аперацыі.
Адзначаецца, што ў расейцаў было пры сабе хакерскае абсталяванне.
Раней нямецкія СМІ паведамлялі, што лабараторыя ў Шпіцэ, якая ўдзельнічала ў аналізе рэчываў, з дапамогай якіх у сакавіку ў Вялікабрытаніі быў атручаны былы двайны агент Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, стала мішэнню расейскіх хакераў.
Установа ахове канстытуцыі ўдакладніла, што за нападамі, магчыма, стаіць расейская спецслужба.