7 траўня 2024, aўторак, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лондан назваў інфармацыю з інтэрв'ю Пятрова і Башырава хлуснёй

18
Лондан назваў інфармацыю з інтэрв'ю Пятрова і Башырава хлуснёй

Прадстаўніца прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі пракаментавала інтэрв'ю «атрутнікаў Скрыпалей».

Інтэрв'ю падазраваных у атручванні ў Солсберы Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава расейскаму прапагандысцкаму тэлеканалу з'яўляецца абразай брытанскай выведцы.

Пра гэта заявіла прадстаўніца прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй, паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Sky News.

«Хлусня і грубыя фальсіфікацыі ў гэтым інтэрв'ю, якое было дадзенае тэлеканалу, спансаванаму расейскай дзяржавай, з'яўляюцца абразай дзяржаўных разведслужб. Але што яшчэ важней, яны глыбока абразлівыя ў дачыненні да пацярпелых ад гэтага жудаснага нападу і іх блізкіх», - сказаў ён.

Прэс-сакратар прэм'ер-міністра заявіў журналістам, што брытанская паліцыя «вельмі выразна» выклала довады супраць двух падазраваных і кажучы аб іх адмаўленні сваёй датычнасці, ён сказаў, што «на жаль, гэта тое, чаго мы чакаем».

«Яны людзі, якія знаходзяцца ў вышуку, і мы прынялі ўсе крокі для забеспячэння іх затрымання і прыцягнення да адказнасці ў Вялікабрытаніі, калі яны зноў выедуць за межы Расеі», - дадаў ён.

Башыраў і Пятроў далі інтэрв'ю прапагандысцкаму рэсурсу Russia Today, галоўная рэдактарка якога заявіла, што мужчыны самі ёй патэлефанавалі і прапанавалі сустрэчу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках