7 траўня 2024, aўторак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Светлагорску знеслі 60-метровую воданапорную вежу

8
Відэафакт: У Светлагорску знеслі 60-метровую воданапорную вежу
ФОТА: RANAK.ME

Перад зруйнаваннем яе спрабавалі прадаць з аўкцыёну за $4 тысячы.

У чацвер, 13 верасня, у цэнтры Светлагорска абрынулася воданапорная вежа, пабудаваная ў шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя, паведамляе мясцовае выданне «Ранак».

Зруйнаваць 56-метровы гмах атрымалася з дапамогай гідрамолата, не ладзячы выбух, «калос» паваліўся ціха і мірна. Каб дэмантаваць вежу адміністрацыя звярнулася па дапамогу да сталічных спецыялістаў. Старую воданапорную вежу побач з аўтастанцыяй у Светлагорску руйнавала менская фірма «Фаер фокс».

ВЕЖА ДЭМАНТАВАНАЯ З ДАПАМОГАЙ ГІДРАМОЛАТА
ФОТА: RANAK.ME

- Дэмантаж вежы выконвалі тры спецыялісты. Ужывалася найноўшая сучасная тэхналогія, - распавёў журналістам дырэктар фірмы Вячаслаў Кулак.

Улады баяліся, каб вежа не абрынулася на найбліжэйшыя жылыя дамы
ФОТА: RANAK.ME

Галоўнае, што трывожыла пры зруйнаванні: блізкасць да вежы жылых дамоў і праезнай часткі. На шчасце, абышлося без эксцэсаў.

ЦЯПЕР спецыялістам трэба прыбраць груду жалезабетонну, якой стала старая вежа
ФОТА: RANAK.ME

Цяпер спецыялістам трэба разабраць тую груду жалезабетону, у якую ператварылася легендарная салігорская вежа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках