7 траўня 2024, aўторак, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейцаў значна ўпаў давер да тэлевізіі

8
У расейцаў значна ўпаў давер да тэлевізіі
ФОТА: AFP

Давер да інтэрнэт-выданняў за гэты ж перыяд значна вырас.

Давер расейцаў да навін на тэлевізіі за дзевяць гадоў знізіўся на 30 адсоткаў - з 79 да 49. Пра гэта сведчаць звесткі апытання «Левада-цэнтра», вынікі якога апублікавала газета «Ведомости» ў чацвер, 13 верасня, паведамляе DW.

Давер да інтэрнэт-выданняў за гэты ж перыяд вырас з 7 да 24 адсоткаў. Зрэшты, амаль чвэрць рэспандэнтаў - блізу 24% - заявілі, што тэму змены пенсійнага ўзросту больш аб'ектыўна асвятляюць у інтэрнэце, а не ў тэлевізійных навінах.

Сярод іншых тэм, якія асвятляюцца ў інтэрнэце « больш поўна і аб'ектыўна», чым на тэлевізіі, рэспандэнты назвалі асабістае жыццё і дабрабыт чыноўнікаў і палітыкаў (24%), становішча спраў у эканоміцы (22%), акцыі пратэсту (21%) і замежную палітыку (18%). Толькі 18% - супраць 26% у сакавіку 2017 года заявілі, што ўсе тэмы асвятляюцца лепш на тэлевізіі.

Часцей за ўсё навіны расейцы па-ранейшаму даведаюцца з тэлевізара, але доля такіх адказаў за дзевяць гадоў паменшылася з 94 да 73%, а доля тых, хто аддае перавагу інтэрнэту, вырасла з 9 да 37 адсоткаў. Сярод рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў доля аматараў інтэрнэту складае 54%, сярод людзей старэйшых за 55 гадоў - 18 адсоткаў.

У каментары вынікаў апытання дырэктар «Левада-цэнтра» Леў Гудкоў паказаў, што апошнім часам па меры нарастання сацыяльнага напружання, і асабліва пасля чэрвеньскага абвяшчэння аб падвышэнні пенсійнага ўзросту, рост недаверу да тэлевізіі ўзмацніўся. «Давер да афіцыёзу падае, асабліва сярод маладых і больш адукаваных людзей», - указаў Гудкоў, адзначыўшы, што прычынай гэтага з'яўляецца «вялікая рэфлексійнасць і крытычнасць» онлайн-СМІ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках