7 траўня 2024, aўторак, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ канчаткова адмовіцца ад пераходу на зімовы час

17
ЕЗ канчаткова адмовіцца ад пераходу на зімовы час

Названая важная дата.

Еўрапейскі Звяз у 2019 годзе пяройдзе на летні час і скасуе сезонны перавод гадзіннікаў. Як піша apostrophe.ua, пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 12 верасня плане Еўракамісіі.

План прадугледжвае, што перавод гадзіннікаў будзе скасаваны ва ўсіх краінах звязу адначасова. Зрэшты, у ЕК выказалі меркаванне, што кожная краіна ЕЗ можа прыняць пастанову аб пераводзе гадзіннікаў зыходзячы з уласных інтарэсаў. Таксама ў ЕК мяркуюць, што будзе правільна, калі краіны-суседзі прымуць аднолькавую пастанову наконт пераходу на зімовы час, каб забяспечыць належнае функцыянаванне ўнутранага рынку.

Апошняе абавязковае перавядзенне гадзіннікаў адбудзецца ў ЕЗ 31 сакавіка 2019 года. Гэтая дата фактычна з'яўляецца крайняй для краін ЕЗ у дачыненні да прыняцця пастановы аб далейшым лёсе пераводу гадзіннікаў.

Тыя, хто пастановіць застацца на зімовым часе, змогуць у апошні раз перавесці гадзіннік 27 кастрычніка 2019 года. Пасля чаго ў ЕЗ будзе канчаткова скасаваны перавод гадзіннікаў.

Варта адзначыць, што прапанаваны план павінны ўхваліць у Еўрапарламенце і Радзе ЕЗ.

Раней у ЕЗ было праведзенае маштабнае апытанне, паводле якога 80% рэспандэнтаў выступілі за скасаванне пераводу гадзіннікаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках