25 красавiка 2024, Чацвер, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Geely за пару гадоў ператварыўся ў іржавую бляшанку на колах

39
Відэафакт: Geely за пару гадоў ператварыўся ў іржавую бляшанку на колах

Дзеці ўладальніка Geely з Барысава адчынялі дзверы аўтамабіля і зрабілі ў ёй дзірку пальцамі.

Прадпрымальнік з Барысава Сяргей Алешка працаваў на будоўлі беларуска-кітайскага аўтамабільнага завода. У 2013 годзе замест заробленых грошай ва ўзаемазалік ён купіў аўтамабіль «Geely», піша «Белсат».

Прабег аўто быў усяго 4 кіламетры, па він-коду зразумела, што гэта трэці аўтамабіль, які сышоў з канвеера. Ужо праз 2,5 года эксплуатацыі на кузаве пачала адвальвацца фарба і з'яўляцца іржа. Тады аўто было яшчэ на гарантыі і абслугоўвалася ў афіцыйнага дылера. Ад карозіі дзверы, заднія аркі і капот паспрабавалі зафарбаваць, але сітуацыю гэта не выратавала, цяпер адрамантаваныя дэталі выглядаюць яшчэ горш.

На днях дзеці Сяргея адчынялі дзверы аўтамабіля і зрабілі ў ёй дзірку пальцамі. Гарантыйны тэрмін абслугоўвання «Geely» скончыўся два гады таму. Цяпер ні аднаго металічнага элемента без іржы на аўтамабілі не засталося. У кампаніі «БелДжы» каментаваць сітуацыю адмовіліся і прапанавалі дасылаць пісьмовы запыт.

Тым часам спадар Алешка перакананы, што яго аўтамабіль не перажыве яшчэ адну зіму. Ён хоча даведацца ў дылера, колькі яму прапануюць за пяцігадовую іржавую бляшанку на колах, каб купіць іншы аўтамабіль.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках