19 красавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская праваслаўная царква падтрымала пазіцыю РПЦ што да Украіны

Беларуская праваслаўная царква падтрымала пазіцыю РПЦ што да Украіны
ФОТА З САЙТА THEBESTARTT.COM

БПЦ выказала пратэст дзеянням Канстанцінопальскага патрыярхату.

Сінод Беларускай праваслаўнай царквы «адзінагалосна і аднадушна» падтрымаў пазіцыю Расейскай праваслаўнай царквы з нагоды прызначэння Канстанцінопальскім патрыярхатам двух экзархаў у Кіеў. Адпаведны зварот размешчаны на сайце БПЦ.

У звароце таксама адзначаецца, што БПЦ выказвае пратэст дзеянням Канстанцінопальскага патрыярхату і расцэньвае гэта як «агрэсіўнае ўмяшанне адной Памеснай Царквы ва ўнутраныя справы іншай Памеснай Царквы, накіраванае на падрыў асноў Міжправаслаўнага свету і адзінства».

Сінод выказвае ўсебаковую падтрымку мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю і ўказвае на непарыўнае духоўнае адзінства праваслаўных хрысціян брацкіх народаў Беларусі, Расеі і Украіны, «дзяцей Расейскай Праваслаўнай Царквы, якая ахоплівае сваім клопатам гістарычную Русь, духоўна народжаную ў Кіеўскай вадохрышчанскай купелі», гаворыцца ў звароце.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках