26 красавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуму РФ унеслі законапраект аб дуэлях

44
У Дзярждуму РФ унеслі законапраект аб дуэлях

Гэта здарылася на наступны дзень пасля таго, як кіраўнік Расгвардыі выклікаў на дуэль Аляксея Навальнага.

Дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Сяргей Іваноў унёс законапраект пад назвай «дуэльных кодэкс Расейскай Федэрацыі». Гэта здарылася на наступны дзень пасля таго, як кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў выклікаў на дуэль заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, піша «Медуза».

Законапраект Іванова складаецца з пяці частак і 81 артыкула. У ім вызначаюцца асноўныя паняцці - што такое дуэль, абраза і ступень яе цяжару, а таксама тыпы дуэляў і працэдуры іх правядзення. Вось некаторыя вытрымкі з тэксту законапраекта:

Дуэль можа і павінна адбывацца толькі паміж роўнымі;

Прырода абраз залежыць ад маральных аб'ектаў, супраць якіх яны накіраваныя: самалюбства, годнасць ці гонар;

Абраза, нанесеная жанчыне, яе асабіста не тычыцца, а непасрэдна падае на яе натуральнага абаронцу, які і становіцца абражанай асобай, прычым ступень цяжару абразы павышаецца на адну ступень;

За абразы, нанесеныя недзеяздольнымі асобамі і жанчынамі, адказныя іншыя асобы;

За адну абразу павінна і можа быць толькі адна дуэль;

Атрымаўшы абразу, абражаны павінен заявіць свайму апаненту: «Міласэрны Пан, я прышлю Вам сваіх секундантаў».

Увесь законапраект практычна даслоўна скапіяваны з кнігі Васіля Дурасава «Дуэльных кодэкс» 1912 года. Праўкі нязначныя: дваран замянілі дзяржаўнымі і муніцыпальнымі службоўцамі, разначынцаў - грамадзянамі, карпарацыі - юрыдычнымі асобамі. «Высакароднае паходжанне» памянялі на «службовае становішча», а «суд гонару» - на «непасрэднага кіраўніка». Для артыкула законапраекта, які рэгулюе «працягласць сутычак і перапынкаў пры перыядычнай дуэлі», выкарыстоўвалася іншая крыніца - кніга гісторыка Аляксея Вострыкава «Кніга пра расейскую дуэль».

Пры гэтым у выніковым тэксце законапраекта з'явіліся памылкі друку, якіх не было ў арыгінальных працах. Так, напрыклад, у дакуменце, унесеным у Думу, ёсць артыкул «Дулі па сакрэтных матывах» (замест «дуэлі»).

У тлумачальнай запісцы неабходнасць прыняцця рэгламенту тлумачыцца тэндэнцыяй, якая з'явілася «апошнім часам з боку дзяржаўных і муніцыпальных службоўцаў выклікаць на дуэль грамадзян, якія выказваюць адрозныя ад афіцыйных пункты гледжання». Іншыя дэпутаты прапанову Сяргея Іванова пакуль публічна не каментавалі.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках