24 красавiка 2024, Серада, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як і калі ЕЗ скасуе пераход на летні і зімовы час

9
Стала вядома, як і калі ЕЗ скасуе пераход на летні і зімовы час

Еўрапейская камісія прадставіла план адмовы ЕЗ ад сезоннага пераводу гадзіннікаў.

Камісія прапануе краінам ЕЗ назаўсёды адмовіцца ад змены часу у 2019 годзе, гаворыцца на сайце ЕК.

Згодна з прапановамі ЕК, сезонны перавод гадзіннікаў будзе скасаваны ва ўсім Еўразвязе. Аднак камісія дае краінам-сябрам свабоду вызначаць, паводле якога часу яны хочуць жыць - паводле зімовага ці летняга.

Еўракамісія хоча, каб суседнія краіны прымалі пастанову скаардынавана, каб забяспечыць належнае функцыянаванне ўнутранага рынку і пазбегнуць сітуацыі, пры якой некаторыя дзяржавы-чальцы вызначаць захаваць перавод гадзіннікаў, а іншыя адмовяцца ад гэтай практыкі.

Каб забяспечыць плыўны пераход, Еўракамісія дае дзяржавам-сябрам час да красавіка 2019 - да гэтай даты яны павінны вызначыцца, зімовым або летнім часам яны плануюць карыстацца.

Апошні абавязковы пераход на летні час у Еўрапейскім Звязе адбудзецца ў нядзелю, 31 сакавіка 2019 года. Пасля гэтай дзяржавы-чальцы, якія захочуць назаўжды вярнуцца да зімовага часу, змогуць зрабіць гэта апошнім разам у нядзелю 27 кастрычніка 2019 года.

Пасля гэтай даты ў Еўразвязе сезонны перавод гадзіннікаў будзе скасаваны.

Прапанову Еўрапейскай камісіі павінны ўзгадніць Еўрапарламент і Рада ЕЗ.

ЕЗ вызначыў скасаваць перавод гадзіннікаў на летні і зімовы час пасля правядзення апытання, падчас якога грамадзяне Еўразвязу падтрымалі гэтую ідэю. Больш за 80% рэспандэнтаў выступілі за скасаванне пераводу гадзіннікаў. У самым онлайн-апытанні ў гісторыі ЕЗ узялі ўдзел блізу 4,6 мільёна чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках