16 красавiка 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АПЕК прадказала зніжэнне попыту на нафту

1
АПЕК прадказала зніжэнне попыту на нафту

АПЕК знізіла прагноз попыту на нафту на будучы год.

У жніўні здабыча нафты 15 краінамі-чальцамі АПЕК павялічылася на 278 тысяч барэляў за дзень, да 32,56 млн барэляў на дзень, паведамляецца ў штомесячным дакладзе арганізацыі. Лідарамі росту сталі Лівія, Ірак і Нігерыя, паведамляе РБК.

АПЕК другі месяц запар зніжае свой прагноз попыту на нафту у 2019 годзе праз праблемы ў развіваных краінах, рост пазыковай нагрузкі і гандлёвыя спрэчкі, што нясе пагрозу тармажэнню сусветнай эканомікі. Рост сусветнага попыту на нафту, паводле апошніх дапушчэнняў аналітыкаў арганізацыі, складзе 1,41 млн барэляў на дзень. Гэта на 20 тысяч барэляў ніжэй за папярэднія ацэнкі.

У той жа час ацэнкі паставак нафты краінамі за межамі АПЕК у 2019 годзе выраслі на 20 тысяч барэляў на дзень (да 2,15 барэляў за дзень). Гэта памяншае прастору манеўру для краін-чальцоў АПЕК, якія нарошчваюць здабычу для кампенсацыі яе страт у Венесуэле і Іране.

АПЕК у канцы чэрвеня дамовілася аб узняцці агульнага аб'ёму здабычы на 1 млн барэляў за дзень, у тым ліку праз ціск з боку ЗША, якія патрабавалі знізіць кошты.

Сёння на нафтавыя каціроўкі сур'ёзна ўплывае інфармацыя аб зніжэнні, паводле звестак Амерыканскага інстытуту нафты, запасаў сырой нафты ў ЗША на 8,6 млн барэляў. Пры гэтым Міністэрства энэргетыкі краіны напярэдадні перагледзела прагноз здабычы нафты ў ЗША на 2018 год. Ён зніжаны да 10,66 млн барэляў на дзень (раней 10,68 млн барэляў за дзень). Прагноз на 2019 г пагоршаны да 11,5 млн з 11,7 млн барэляў на дзень.

На каціроўкі таксама ўплывае рух урагану Флорэнс, які насоўваецца на Паўночную Караліну. Паводле апошняй інфармацыі ён павінен дасягнуць берагоў ЗША ўранку ў суботу. Некаторыя прагнозы мяркуюць, што ўраган можа пашкодзіць нафтаправоды, якія дастаўляюць нафту на ўсход краіны, з Х'юстана ў Нью-Ёрк. З узбярэжжа эвакуяваныя амаль 1 млн чалавек, у рэгіёне чакаецца да 75 см ападкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках