23 красавiка 2024, aўторак, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook навучылі перакладаць на беларускую мову

Facebook навучылі перакладаць на беларускую мову

Платформа прадаўжае пераадольваць моўныя бар'еры, дадаўшы 24 новыя мовы ў сістэму аўтаматычнага перакладу.

Сярод іх ёсць і беларуская, паведамляюць у кампаніі.

Пашырэнне моўных магчымасцяў павінна паспрыяць у знаходжанні забароненага кантэнту і пашырыць доступ да прадуктаў і сэрвісаў сайта, паведамляе «Белсат».

Мэта моўнай каманды «Facebook» - «не пакінуць у баку ніводнай мовы».

У кампаніі адзначаюць, што для многіх моў сістэма перакладу пакуль на ранняй стадыі распрацоўкі і далёкая ад прафесійнай якасці, але карысць ад яе ўжо прыкметная.

Каб палепшыць пераклад з беларускай на ангельскую, Facebook пабудаваў мультымоўную сістэму, заснаваную на падабенстве беларускай лексікі з украінскай. У ёй нейроннае машыннае навучанне выкарыстоўвае пераклад з нашай мовы на ўкраінскую, каб атрымаць вынік на ангельскай. У некаторых выпадках такія мультымоўныя сістэмы выкарыстоўваюць да чатырох «прамежкавых» моў.

Цяпер аўтаматычны пераклад сацсеткі працуе з 4,5 тысячамі моўных пар. Акрамя беларускай, у абноўленым спісе сербская, непальская, камбаджыйская і іншыя мовы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках