26 красавiка 2024, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна арыштавала акцыі «дачок» расейскіх банкаў

4
Украіна арыштавала акцыі «дачок» расейскіх банкаў
ІГАР КАЛАМОЙСКІ

Суд арыштаваў акцыі «Промінвестбанка», «Ашчадбанка Україна» і «ВТБ Банка» на пазоў Ігара Каламойскага.

Апеляцыйны суд Кіева наклаў арышт на акцыі «Промінвестбанка» (належыць расейскай дзяржкарпарацыі «Замежэканомбанк», «Ашчадбанка» (належыць расейскаму «Ашчадбанку») і «ВТБ Банка» (належыць расейскаму дзяржбанку ВТБ), піша liga.net.

Такім чынам, суд задаволіў заяву шэрагу кампаній, звязаных з украінскім бізнэсоўцам Ігарам Каламойскім і ягонымі партнёрамі (у тым ліку ПАА «Аэрабуд», ТАА «Прыватофіс», ТАА «Прыватленд», ТАА «Эверэст Істэйт», ТАА «Тэлерадыёкампанія Жыса», ТАА «Крым Дывелапмент», ТАА КУА «Фінансавы капітал», ТАА КУА «Фінансавы вектар» і г.д.), паведамляе Finbalance.

Акрамя таго, суд забараніў «Промінвестбанку», «Ашчадбанку» і «ВТБ Банку» ліквідаваць або праводзіць рэарганізацыю юрыдычнай асобы, а таксама ажыццяўляць усякія дзеянні, накіраваныя на адчужэнне ўласнасці банкаў, рухомай і нерухомай маёмасці. Таксама расейскім дочкам забаронена адчужаць усімі спосабамі ўсю рухомую і нерухомую маёмасць, у тым ліку, але не выключна, на падставе дамоваў куплі-продажу, абмену, дарэння і т. д.

Арышты былі накладзеныя паводле хадайніцтва кампаній Каламойскага і ягоных партнёраў у рамках справы аб спагнанні сродкаў з РФ у асобе расейскага Мінюста ў якасці кампенсацыі за нерухомую маёмасць, адабраную ў іх у выніку анэксіі Крыма.

Кампаніі «прыватаўцаў» сваё хадайніцтва абгрунтавалі тым, што пастанова Арбітражнага суда Гаагі (Нідэрланды) праз парушэнне Расеяй міжурадавага пагаднення з Украінай аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый ад 27 лістапада 1998 года на іх карысць было прысуджана спагнаць $139 млн з Расейскай Федэрацыі ў якасці кампенсацыі за іх аб'екты нерухомасці ў Крыме.

На думку «прыватаўцаў» на акцыі «Промінвестбанка», «Ашчадбанка» і «ВТБ Банка» як маёмасць дзяржавы Расея на тэрыторыі Украіны «можа быць накладзенае спагнанне на падставе пастановы міжнароднага суда».

У гэтым кантэксце Апеляцыйны суд Кіева прыйшоў да высновы аб тым, што на тэрыторыі Украіны сапраўды «ёсць маёмасць, якая належыць Расеі і на якую можа быць звернутае спагнанне на падставе пастановы міжнароднага суда».

Заяўнікі паказвалі, што на сёння СМІ валодаюць інфармацыяй, што асноўны акцыянер ПАТ «Промінвестбанк» - дзяржаўная карпарацыя Банк развіцця і замежнаэканамічнай дзейнасці («Замежэканомбанк») - адмовіўся ад продажу банка, бо пагадненне не ўзгадняе НБУ. У сувязі з гэтым плануецца ліквідацыя ПАТ «Промінвестбанк» ужо ў лістападзе 2018 года: Нацбанкам ці акцыянерамі.

«Сістэмны аналіз названых нормаў (заканадаўства) дае падставы для высновы аб тым, што ў выпадку выдачы дазволу на выкананне пастановы арбітражнага суда за кошт акцый згаданых банкаў, яна не будзе выкананая, у выпадку, калі маёмасць ПАТ «Промінвестбанк» будзе адчужаная да прыняцця пастановы аб ліквідацыі», - гаворыцца ў судовым матэрыяле.

Такім чынам, Апеляцыйны суд Кіева палічыў абгрунтаваным выкарыстанне захадаў забеспячэння на пазоў звязаных з Каламойскім кампаній у выглядзе забароны «дочкам» расейскіх дзяржбанкаў на адчужэнне маёмасці, а таксама правядзенне рэарганізацыі, ліквідацыі і да т.п.

Паводле звестак НБУ, на 1 ліпеня 2018 года агульныя актывы «Ашчадбанка» (да выліку рэзерваў) склалі 64,2 млрд грн, чыстыя актывы (за вылікам рэзерваў) - 31,3 млрд грн. «Промінвестбанка» - адпаведна 50,8 млрд грн і 17,2 млрд грн, «ВТБ Банка» - 25,4 млрд грн і за 8 млрд грн.

Такім чынам, на 1 ліпеня 2018 года на названыя тры «дачкі» расейскіх дзяржбанкаў прыпадала 140,3 млрд грн агульных актываў (7,6% агульных актываў усёй банкаўскай сістэмы) і 56,6 млрд грн чыстых актываў (4,4% ад чыстых актываў банкаўскай сістэмы).

Расейскія СМІ пісалі, што пасля анэксіі Крыма расейская акупацыйная адміністрацыя «нацыяналізавала» 87 аб'ектаў, якія належаць Каламойскаму і групе «Прыват». Як адзначалася, у лік «нацыяналізаваных» аб'ектаў увайшлі санаторый Фарос, два дзіцячыя аздараўленчыя комплексы, корпус аздараўленчага комплексу «Таўрыя» плошчай, большай за 3,8 тыс. кв. м і турбаза «Ніва Яйла» ў пасёлку Горным пад Ялтай. Сярод актываў таксама 36 аўтазаправак «Укртатнафты», склад гаруча-змазачных матэрыялаў у Сімферопалі і пункт наліву звадкаванага газу ў Керчы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках