24 красавiка 2024, Серада, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі назвалі тэрміны пагаднення аб Brexit

У Брытаніі назвалі тэрміны пагаднення аб Brexit

Час мінае.

Вялікая Брытанія прыкладае ўсе намаганні для дасягнення згоды аб Brexit, але час перамоваў з Еўрапейскім Звязам мінае.

Пра гэта заявіў міністр фінансаў Вялікай Брытаніі Філіп Хэманд, паведамляе Reuters (пераклад - «Европейская правда»).

«Час мінае. Мы працуем кругласутачна, мы гэта разумеем. Мы будзем працаваць у найбліжэйшыя тыдні і месяцы, каб дасягнуць пагаднення», - сказаў Хэманд парламенту.

Лідары ЕЗ правядуць пазачарговы саміт наконт Brexit 13 лістапада. Галоўны перамоўнік ЕЗ аб Brexit Мішэль Барні заявіў, што бакі могуць дамовіцца аб умовах пагаднення праз шэсць-восем тыдняў.

Раней паведамлялася, што Еўрапейскі парламент зможа прыняць усякае пагадненне з Лонданам толькі за два тыдні да таго, як Вялікая Брытанія выйдзе з ЕЗ 29 сакавіка 2019.

Еўрапарламент таксама хоча галасаваць толькі пасля брытанскага парламента, каб пазбегнуць адабрэння пагаднення, якое затым можа быць адпрэчанае ў Лондане.

Гаворка ідзе пра будучыню гандлю, бяспекі, авіяцыі і рыбалоўства паміж ЕЗ і Вялікай Брытаніяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках