28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пра атрутнікаў Скрыпалёў: Мы іх ведаем, мы іх знайшлі

96
Пуцін пра атрутнікаў Скрыпалёў: Мы іх ведаем, мы іх знайшлі

Кіраўнік РФ заявіў, што ў справе Скрыпалёў «няма нічога крымінальнага».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што падазраваныя ў справе аб атручэнні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Салсбэры - цывільныя людзі. Аб гэтым паведамляе РІА Новости.

«Мы іх ведаем, мы іх знайшлі. Спадзяюся, яны неўзабаве з'явяцца і самі ўсё раскажуць, гэта цывільныя асобы. Гэта будзе лепш для ўсіх. Нічога там асаблівага і крымінальнага няма. Паглядзім найбліжэйшым часам", - сказаў прэзідэнт РФ на пленарнай сесіі на Усходнім эканамічным форуме.

«Я хачу да іх звярнуцца, каб яны пачулі нас сёння, няхай яны прыйдуць куды-небудзь да вас у сродкі масавай інфармацыі», - дадаў Пуцін.

Раней Брытанскія пракуроры абвінавацілі расейцаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава ў атручванні Скрыпаля і ягонай дачкі. Следчыя паведамлялі, што яны заехалі ў краіну з сапраўднымі расейскімі пашпартамі, аднак, хутчэй за ўсё, іх імёны былі выдуманымі.

Пасля прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, выступаючы ў Палаце абшчын, заявіў, што аперацыю ў Салсбэры ўхвалілі не толькі кіраўнікі Галоўнай выведвальнай управы (ГРУ), супрацоўнікамі якой з'яўляюцца і Пятроў, і Башыраў, але і высокапастаўленыя фігуры ў расейскай дзяржаве.

Вялікабрытанія таксама паказала інфармацыю сваіх выведнікаў ЗША, Нямеччыны, Францыі і Канады, якія пагадзіліся з тым, што Пятроў і Башыраў, з'яўляюцца супрацоўнікамі ГРУ.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках