20 красавiка 2024, Субота, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Alibaba пачынае экспансію на рынак Расеі і СНД

2
Alibaba пачынае экспансію на рынак Расеі і СНД

Кітайская кампанія «падмяла» пад сябе «Мегафон» і Mail.ru.

Кампанія Alibaba Group, Расейскі фонд наўпроставых інвестыцый (РФНІ), «Мегафон» і Mail.ru Group маюць намер стварыць супольнае прадпрыемства ў галіне электроннай камерцыі ў РФ і дзяржавах СНД. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве кампаній, апублікаванай у аўторак, 11 верасня, піша dw.com.

Супольнае прадпрыемства будзе называцца AliExpress Russia. Мэтай такога кроку з'яўляецца «інтэграцыя ключавых спажывецкіх інтэрнэт і e-commerce платформаў» у Расеі, гаворыцца ў заяве. Бакі маюць намер скончыць угоду ў першым квартале 2019 года.

Паводле ўмоваў пагаднення, Alibaba Group стане падтрымліваць дзейнасць СП фінансавымі інвестыцыямі і фундаваннем іншых рэсурсаў, атрымаўшы долю 48 адсоткаў. Акрамя таго, кітайскі бок набудзе долю «Мегафона» ў Mail.ru Group, якая складае 10 адсоткаў. У абмен на продаж «Мегафон» атрымае 24 адсоткі долі ў СП.

РФНІ набудзе 13 адсоткаў актываў супольнага прадпрыемства і стане яго стратэгічным удзельнікам. Яшчэ 15 адсоткаў атрымае Mail.ru Group. Кампанія перадасць СП свой бізнэс электроннай камерцыі.

На думку кіраўніка РФНІ Кірыла Дзмітрыева, прадпрыемства стане лідарам на расейскім рынку электроннай камерцыі. Партнёрства «дазволіць аб'яднаць лідараў лакальнага рынку з нашай глабальнай экасістэмай», заявіў прэзідэнт Alibaba Group Майкл Эванс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках