Ліга Еўропы: Менскае «Дынама» распляжыла расейскі «Зеніт» - 4:0
32- 9.08.2018, 21:57
- 42,578
Менчукі забілі пецярбужцам чатыры галы без адказу.
Сталічнае «Дынама» на сваім полі распляжыла «Зеніт» з Санкт-Пецярбурга ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы - 4:0, піша pressball.by.
Дублем у сустрэчы адзначыўся хаўбэк гаспадароў Ураш Ніколіч. Таксама вызначыліся Уладзімір Хвашчынскі і Ніно Галовіч.
Паядынак у адказ пройдзе 16 жніўня на стадыёне "Пятроўскі" ў Пецярбургу без гледачоў.
ДЫНАМА Мн - ЗЕНІТ - 4:0
ДЫНАМА Мн: Гарбуноў - Швяцоў, Галовіч (к), Яхая, Ніколіч (Макась, 79), Роша, Іваноў (Гурэнка, 83), Бягуноў, Хвашчынскі (Капленка, 61), Шытаў, Корзун.
Запасныя: Ігнатовіч, Салавей, Гаўрыловіч, Навалоўскі.
ЗЕНІТ: Ладыгін - Анюкоў (к), Івановіч, Краневітэр (Аздоеў, 82), Рыгоні (Ярохін, 46), Дрыусі (Забалотны, 46), Кузяеў, Набіулін, Шатаў, Меўля, Эрнані.
Запасныя: Лунёў, Нобоа, Смольнікаў, Чарноў.
Галы: 1: 0 - Ніколіч (12, са штрафнога). 2:0 - Хвашчынскі (32). 3:0 - Галовіч (41). 4:0 - Ніколіч (67).
Папярэджанне: Бягуноў (34), Меўля (47+), Кузяеў (70), Швяцоў (88), Шытаў (92+).