29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Улады спужаліся, што страцілі кантроль у інфармацыйнай прасторы

10
Валер Карбалевіч: Улады спужаліся, што страцілі кантроль у інфармацыйнай прасторы
Валер Карбалевіч

Першай панічнай рэакцыяй было блакаванне «Хартыі-97».

Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч пракаментаваў ператрусы ў рэдакцыях tut.by і БелаПАН і арышты журналістаў, якія рушылі за гэтым.

«На мой погляд, незалежна ад рэальных фармальных падстаў, цяперашнія дзеянні праваахоўных органаў - гэта жэст палітычны, - піша Валер Карбалевіч у сваёй аўтарскай калонцы на «Радыё Свабода». - З пачатку года ўлады не тояць сваёй занепакоенасці тым, што яны страцілі кантроль над беларускай інфармацыйнай прасторай. Таму ўжываюць ліхаманкавыя захады, каб гэтую непрыемную сітуацыю памяняць. Узімку Лукашэнка змяніў трох рэдактараў галоўных дзяржаўных медыяў. Заблакавалі «Хартыю». Прынялі новы, больш жорсткі закон аб СМІ. Пачалі пераслед гендырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая. Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк анансаваў увядзенне адказнасці за ілжывую інфармацыю ў інтэрнэце.

І вось новы рашучы рэпрэсіўны крок супраць галоўных незалежных інфармацыйных рэсурсаў. Таму негатыўная рэакцыя грамадства не моцна хвалюе ўлады. Наадварот, хай баяцца. Трэба, каб не толькі незалежныя СМІ, але і каментатары ў сацыяльных сетках трохі супакоіліся, «схаваліся ў бульбу», уключылі самацэнзуру.

А тое, што падставай для пераследу стала нібыта эканамічнае злачынства, то гэта сёння тэндэнцыя. Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка таксама судзяць не за прафсаюзную дзейнасць, а нібыта за нявыплату падаткаў. Барані божа, ніякай палітыкі, толькі эканамічныя злачынствы. Цікава, ці шмат людзей у гэта вераць?»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках