28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзентаваны першы ў свеце воданепранікальны ноўтбук

7
Прэзентаваны першы ў свеце воданепранікальны ноўтбук

Абарона ад вады стала не адзінай перавагай ПК.

Кампанія Raytheon прэзентавала першы ў свеце воданепранікальны ноўтбук Raytheon Uncia. Гаджэт мае абарону, адпаведную апісанню ступені IP68, піша korrespondent.net.

У пачатку прэзентацыі прыладу занурылі ў шкляны рэзервуар з вадой, і гледачы маглі назіраць, як ноўтбук далей працуе.

Таксама Raytheon Uncia абсталяваны шарнірам, які дазваляе адкрываць вечка на кут да 360 градусаў. Акрамя таго, таўшчыня ПК усяго 12,7 міліметраў, а важыць ён крыху больш за кілаграм.

Навінка атрымала працэсар Intel Core i7-8550U, з тактавай частатой да 4 Ггц. Пры такой прадукцыйнасці гаджэт не абсталяваны кулерамі і спажывае ўсяго 15 Вт/г.

Калі Raytheon Uncia паступіць у вольны продаж і колькі будзе каштаваць пакуль невядома.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках