25 красавiка 2024, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі знайшлі крэпасць бронзавага веку ўтрая большую за Трою

1
У Румыніі знайшлі крэпасць бронзавага веку ўтрая большую за Трою
ФОТА: CONSILIUL JUDETEAN ARAD

Цытадэль была пабудаваная прыкладна ў часы Траянскай вайны.

У Румыніі знайшлі крэпасць, пабудаваную блізу 3,4 тысячы гадоў таму, паведамляе Romanian Insider са спасылкай на мясцовы партал Arandon.ro. Цытадэль была пабудаваная прыкладна ў часы Траянскай вайны, а па памерах амаль утрая большая гамераўскай Троі, піша nplus1.ru.

У познім бронзавым веку (1600/1500 - 1100 гадоў да нашай эры) старажытныя людзі, якія жылі на тэрыторыі Румыніі, займаліся сельскай гаспадаркай, у тым ліку разводзілі хатніх жывёл, і паляваннем. Яны рабілі ўпрыгожаную арнаментам кераміку, умелі здабываць руду і рабіць бронзавыя, медныя і залатыя артэфакты. Тагачасныя насельнікі гэтай тэрыторыі будавалі даволі вялікія паселішчы, якія, магчыма, былі рэгіянальнымі цэнтрамі, і вёскі, у якіх, відаць, жылі на працягу сезону або некалькіх.

ФОТА: CONSILIUL JUDETEAN ARAD

Нядаўна археолагі знайшлі на паўночным захадзе краіны, у горадзе Сантана адну з найбуйнейшых пабудоў бронзавага веку - крэпасць, пабудаваную блізу 1400 года да нашай эры. Румынскія і нямецкія археолагі пад кіраўніцтвам Рудыгера Краўзэ (Rüdiger Krause) з Франкфурцкага ўніверсітэта імя Гётэ і Флорына Гогалтана (Florin Gogâltan) з румынскага Інстытута археалогіі і гісторыі мастацтваў пачалі археалагічныя працы ў Сантане ў 2009 годзе, але асноўная частка даследаванняў была праведзеная ў апошнія два гады. Нядаўна даследчыкі прасканавалі тэрыторыю крэпасці з дапамогай лідара і вызначылі яе памеры - блізу 90 гектараў. Са слоў даследнікаў, цытадэль была амаль утрая большая за Трою, якая існавала блізу 1300-1190 гадоў да нашай эры, і якую многія даследчыкі атаясамліваюць з гамераўскай Трояй, разбуранай грэкамі. Пры раскопках Троі было знойдзена, як мінімум, 13 паселішчаў рознага часу. Найстаражытнейшае з іх датуецца 3000-2600 гадамі да нашай эры, а горад, як мяркуецца, апеты ў «Іліядзе», знаходзіўся ў VII пласце.

ФОТА: CONSILIUL JUDETEAN ARAD

«Троя займала плошчу прыкладна 30 гектараў, а цытадэль у Сантане - 89 гектараў. Будынкі ў Троі былі пабудаваныя з каменя, а ў Сантане - з цэглы і дрэва. Гэта прыкмета таго, што цывілізацыя на тэрыторыі Румыніі была больш развітай, а яе прадстаўнікі ўмелі прыстасоўваць для будаўніцтва матэрыялы, якія ў іх былі», - тлумачыць Фларын Гогалтан.

Цяпер навукоўцы даследавалі крыху больш за палову крэпасці - 55 гектараў з 90. Яны выявілі, што крэпасць была акружаная земляным валам вышынёй прыкладна 20 метраў, а за ім быў выкапаны роў блізу чатырох метраў глыбінёй. Адной з пабудоў цытадэлі быў велізарны палац даўжынёй 100, і шырынёй - 40 метраў. Цяпер археолагі спрабуюць высветліць, навошта спатрэбілася будаваць такі велізарны фартыфікацыйны будынак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках